Украінскі паэт і літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі адказвае на пытаньні Свабоды пра беларуска-ўкраінскія спрэчкі вакол фэстывалю «Прадмова», стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў, зьмены ў тапаніміцы Кіева ды беларускую прысутнасьць (і адсутнасьць) у праграмах выкладаньня літаратуры ва Ўкраіне.
25–26 чэрвеня ў Вільні адбудуцца заключныя імпрэзы літаратурнага фэсту «Прадмова». Увечары ў суботу ў яго праграме пройдзе «Сэанс нявыдадзенай кнігі. «Біць альбо ня біць? — маральная дылема рыцара».
Літаратурны фэст «Прадмова» сёлета праходзіць у замежжы. Адной з прычынаў гэтага арганізатары называюць рызыку для яго ўдзельнікаў у Беларусі. Мы паразмаўлялі зь пісьменьніцай, ляўрэаткай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Евай Вежнавец, якая адмовілася ад удзелу ў «Прадмове».
«Людзі нас раз-пораз пыталіся: што вы займаецеся нейкім глупствам? Ну скажыце, у немцаў ёсьць свая нацыянальная ідэя?» — ахарактарызаваў рэдактар «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук рэакцыю слухачоў на сваю працу над кнігай пра беларускую нацыянальную ідэю.
У пятніцу, 10 чэрвеня, у тэатры «Bez zábradlí» (Без парэнчаў) у Празе з паэтычнымі чытаньнямі выступіў беларускі паэт Дзьмітры Строцаў. Чытаньні арганізаваў фонд імя Арнашта Лустыга (1926–2011), чэскага пісьменьніка і дысыдэнта ў камуністычны час, якім кіруе дачка пісьменьніка Эва Лустыгава.
У першыя летнія выходныя ў Тбілісі стартаваў беларускі літаратурны фэст «Прадмова». Яшчэ за месяц да пачатку ён выклікаў неадназначную рэакцыю зацікаўленых асобаў.
Прамінулаю халоднаю вясною выйшла новая кніга Галіны Максімюк «Словы на ветры».
Размаўляем з Дарафеем Фіёнікам зь Бельска на Падляшшы, беларускім аўтарам, выдаўцом, рэдактарам, гісторыкам, музэйнікам, краязнаўцам, фальклярыстам, арганізатарам рэгіянальнага культурнага жыцьця і царкоўным псаломшчыкам.
Свабода размаўляе з Надзеяй Ількевіч, куратаркай культурніцкага праекту салідарнасьці з Украінай пад назвай Cultural Bridge.
На мінулым тыдні ў Празе адбылася прэзэнтацыя чатырох новых кніг выдавецтва «Вясна»: зборнікаў паэзіі Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча ды двухтомніка вершаў і паэмаў Мойшэ Кульбака. З гэтай нагоды мы паразмаўлялі з кіраўніцай выдавецтва Вэснай Вашко.
Нашым госьцем сёньня паэт і праваабаронца Сяржук Сыс. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011) і «Павук» (2014), сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і праваабарончага цэнтру «Вясна», афіцыйна зьліквідаваных уладамі. Празь перасьлед быў змушаны пакінуць Беларусь.
Сёньняшняя наша госьця — беларуска-украінская паэтка Іна Снарская. Яна нарадзілася ў Полацку, але ўжо трыццаць пяць гадоў жыве ў Палтаве. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Пацеркі», «Пачакай, мая птушка…», «Лясная панна», «Кветка гарынь», «Дзьве зямлі — дзьве долі», «Верасовыя песьні зары» ды іншых.
У маім падляскім дзяцінстве ў 1960-х незвычайна моцна зьдзіўляла мяне бабіна арыентацыя ў царкоўных сьвятах. Адкуль мая баба Марыя (1905–1967) ведала, калі выпадалі сьвяты з такімі таямнічымі назвамі, як Błahoviêščanie, Čestny Krest, Prečysta, Vvedienije?
Калі захацець пазнаёміцца з украінскай літаратурай празь беларускія пераклады, то чаго спадзявацца? Што і каго ў нашым стагодзьдзі перакладалі беларусы зь літаратуры краіны, якая цяпер змагаецца за сваё выжываньне і, як думае шмат хто, адначасова за выжываньне Беларусі як незалежнай дзяржавы?
Ці ёсьць у беларускай літаратуры вартыя ўвагі творы, якія, агульна кажучы, закранаюць «украінскую тэму»? Як ні дзіўна, пра самую блізкую нам краіну-суседку і суседзяў-украінцаў беларускія пісьменьнікі напісалі няшмат, калі мець на ўвазе такое, што хацелася б сёньня чытаць і перачытваць.
Прапануем два дзясяткі цытат пра вайну. Яны належаць аўтарам розных нацыянальнасьцяў і розных прафэсійных заняткаў. Дзе-нідзе мы дадалі камэнтары, каб патлумачыць кантэкст, у якім цытата прагучала ўпершыню, або каб нагадаць, кім быў яе аўтар, які сёньня, магчыма, ужо прызабыты.
Ян Максімюк размаўляе з Натальляй Русецкай, паэткай, перакладчыцай і літаратуразнаўцай, якая жыве ў Любліне ў Польшчы і працуе выкладчыцай у тамтэйшым Унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры.
Ян Максімюк размаўляе зь Вячаславам Лявіцкім, украінскім паэтам, перакладчыкам, крытыкам і літаратуразнаўцам, які, сярод іншага, вывучае ўкраінскія аспэкты біяграфіі і творчасьці Ўладзімера Караткевіча.
У мінулым месяцы выйшла кніга вершаў і прозы Сяргея Ваганава «Празь межы часу». Гады тры раней у тым самым выдавецтве «Кнігазбор» зьявіўся ягоны паэтычны кніжны дэбют — зборнік «Я веру ў цуд».
Беларускі кнігавыдавецкі працэс усё больш пачынае нагадваць шчыгрынавую скуру. Сьціскаюцца пляны. Скарачаюцца фінансавыя магчымасьці. Некаторыя аўтары губляюць творчы імпэт. А кнігі каторых натхнёных не бяруцца пускаць у шырокі сьвет нават самыя сьмелыя выдаўцы.
Якія кнігі чытаюць беларускія дзеці? Якіх кніг беларускіх аўтараў ім не стае? Ці магчымы беларускі Гары Потэр і ці прывабіць беларускіх дзяцей свой супэргерой?
Мне ні разу не пашэнціла пабываць на кніжных кірмашах ва Ўкраіне — ні на кіеўскім «Арсэнале», ні на львоўскім Book Forum. Ты ня менш я час ад часу сачу ў інтэрнэце за тым, што выдаюць паўднёвыя суседзі беларусаў. І кожны раз мне робіцца зайздрасна — па-добраму, канешне.
190 гадоў таму (27 студзеня 1832) нарадзіўся Чарлз Латўідж Доджсан, чыё імя запісалася назаўжды ў гісторыі ўсясьветнай літаратуры. Хто-хто? — запытаеце. Ну так, рацыя, ягонае імя запісалася ў літаратурнай гісторыі як Льюіс Кэрал — аўтар кніг пра Алісу «ў краіне цудаў» і «па той бок люстэрка».
Пад канец мінулага году ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» ў беларускім перакладзе Сяргея Шупы. Зь перакладчыкам пагутарыў Ян Максімюк.
Зацяжныя падвойныя зімовыя сьвяты запавольваюць кнігавыдавецкі працэс пачатку году, як, зрэшты, і шмат што іншае. Але галоўная праблема, якая перашкаджае беларускай кнізе сустракацца з беларускім чытачом — негалосная вайна ўладаў з усякімі праявамі беларускага слова.
Энцыкляпэдычны том «(Не)расстраляныя», укладзены Сяргем Будкіным і Віктарам Жыбулем, названы экспэртамі Радыё Свабода кнігай 2021 году ў жанры непрыдуманай літаратуры.
Кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода стала лепшай празаічнай кнігай 2021 году. З гэтай нагоды мы пагаварылі з аўтарам.
Дэбютная кніга Дарʼі Бялькевіч «Сьлёзы на вецер» стала, па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода, найлепшай паэтычнай кнігай 2021 году. З гэтай нагоды мы пагаварылі з маладой паэткай.
Books are made out of books. Гэтая фраза, сказаная некалі вядомым амэрыканскім пісьменьнікам Кормакам Маккарты, круцілася ваўчком у маёй памяці, калі я чытаў кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла». Аўтарка за год прачытала 365 кніг і пра гэтае «чароўнае чытаньне» напісала сваю, 366-ю.
Гісторыкі перакваліфікоўваюцца ў паэтаў, біблейскія Запаветы грашаць чорным гумарам, клясыкі ідышу і іўрыту гавораць па-беларуску, а памерлыя Нобэлеўскія ляўрэаты прадказваюць будучыню ўладара адной невялікай эўрапейскай д’яблакратыі. І ўсё гэта — у кніжных навінках сьнежня.
Сёньня адзначаюцца 101-я ўгодкі пачатку Слуцкага паўстаньня за незалежнасьць Беларусі. З гэтай нагоды прыгадваем тры важныя творы беларускай мастацкай літаратуры, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну.
Юля Артёмова, «Я и есть революция». Повесть. Москва 2021. Издание осуществлено в рамках издательской инициативы «Пфляумбаум».
Нядаўна выйшаў паэтычны зборнік Валянціны Аксак «Трэці Эдэм». З гэтай нагоды мы пагутарылі з паэткай пра тое, што значыць для яе паэзія і як яна бачыць сваё месца ў ёй.
Беларускі літаратурны лістапад выглядае як парадзелы восеньскі лес. Аўтары сьцішаюць творчую хаду, выдаўцы запавольваюць друкарскія варштаты. Перадзім’ем у беларускіх недзяржаўных выдавецтвах не заяўлены выхад аніводнае кнігі вершаў.
Пра паэтку Яўгенію Пфляўмбаўм (1908–1996) гутарым зь літаратуразнаўцай Аксанай Данільчык. Аксана Данільчык дасьледуе творчасьць і жыцьцё Яўгеніі Пфляўмбаўм ды рыхтуе да выданьня кнігу яе выбраных вершаў.
Сёлета Аляксей Дзікавіцкі, які працуе намесьнікам дырэктара тэлеканалу «Белсат» у Варшаве, выдаў кнігу прозы і вершаў «Оньдэ» на роднай палескай гаворцы. Цягам апошняга месяца ён правёў шэраг прэзэнтацый сваёй дыхтоўна аформленай кнігі, сярод іншага ў Вільні, Варшаве, Бельску на Падляшшы.
Ян Максімюк размаўляе з Аленай Казловай, галоўнай рэдактаркай выдавецтва «Пфляўмбаўм». Летась у выдавецтве выйшлі дзьве кнігі, якія сёлета апынуліся ў кароткім сьпісе Прэміі імя Ежы Гедройця.
Размову зь пісьменьнікамі Юліяй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам, якія напрыканцы 2020 году зьехалі зь Беларусі, Свабода запісала на міжнародным кніжным кірмашы Svět knihy 2021 у Празе.
Пад канец мінулага месяца адбылася сусьветная прэм’ера найноўшага фільму пра брытанскага супэрагента Джэймса Бонда пад назвай «No Time To Die» («Ня час паміраць»). Гэта 25-ы фільм з канону поўнамэтражных стужак пра агента 007 сакрэтнай службы Вялікай Брытаніі — сэрыі, якая пачалася 60 гадоў таму.
Максім Жбанкоў — культуроляг, крытык, блогер, аўтар, радыё- і тэлевядоўца. Размову для Свабоды мы запісалі зь ім на кніжным кірмашы Svět knihy 2021 у Празе 25 верасьня.
«Чырвоны клён» — так па-восеньску прыгожа гучыць у перакладзе назва аўстрыйскай прэміі Rotahorn. Сёлета яе прысудзілі беларускай паэтцы, празаіку і перакладчыцы Вользе Гапеевай.
Можна ліквідаваць пісьменьніцкую арганізацыю, але немагчыма ліквідаваць беларускую літаратуру. Пачытайце пра галоўныя кніжныя навінкі недзяржаўных выдавецтваў, і вы самі ў гэтым пераканаецеся.
Фэлікс Аксёнцаў належыць да плеяды пачынальнікаў беларускага рок-н-ролу. Стварыў тэксты для альбомаў рок-гуртоў «Уліс» («Чужаніца», «Краіна доўгай белай хмары», «Танцы на даху») і «Крама» (Зацьменны блюз»). У 1996 годзе пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры.
Сёньня паспрабую даць шэсьць парадаў для тых, хто хацеў бы пачытаць нешта цікавае і вартае (у тым ліку вартае даверу) пра Афганістан у дадатак да (або і замест) паведамленьняў у міжнародных СМІ пра вайну, сьмерць, тэрарызм і гора ў гэтай далёкай ад нас краіне зь вельмі складаным гістарычным лёсам.
Зьехаць ці застацца? Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам і псыхатэрапэўтам Дар’яй Альпэрн-Каткоўскай пра праблемы адаптацыі да жыцьця ў чужой краіне.
На сьмерць Алеся Разанава адгукнуўся польскі пісьменьнік Кшыштаф Чыжэўскі, заснавальнік Цэнтру «Памежжа» у Сэйнах у паўночна-ўсходняй Польшчы, ініцыятар і арганізатар шматлікіх праграм міжкультурнага дыялёгу на памежжы розных рэгіёнаў Эўропы і сьвету.
Верасьнёўскія кніжныя навінкі адкрываюць імёны маладых, перад якімі неабсяжны сьвет жыцьця ў слове і для слова, і ўшаноўваюць знаных, перад якімі ўжо закрыўся гэты сьвет, але ня змоўкла іхняе слова. А яшчэ знаёмяць з тымі, каго зь іншых шыротаў прывабіла да сябе беларуская літаратура.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе Ян Максімюк.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў іхнай памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе Віктар Жыбуль.
Загрузіць яшчэ