«Людзі, якія працуюць на зямлі, добра бачаць, у што гэта ператвараецца. У кабінэтах нібыта ўжо адсеіліся, а на палях як ідзе, гэтак і йдзе».
Марына Адамовіч: Не прайшло два з паловай гады, як у магілёўскай турме выдалі туалетную паперу вязьням. Мікола паведаміў, што суседнія камэры літаральна раўлі ад неспадзяванай радасьці.
Як толькі пра выхад кнігі праведаміла прэса, лісты ад Ігара Аліневіча дамоў перасталі даходзіць, таксама няма ад яго й тэлефонных званкоў.
Аляксандар Францкевіч ужо болей за месяц знаходзіцца ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу, куды яго зьмясьцілі за шматлікія парушэньні рэжыму ў івацэвіцкай калёніі.
У калёніі вязьні праходзяць споведзь, а побач прысутнічаюць супрацоўнікі адміністрацыі.
Швэдзкая сьпявачка Ларын выказала салідарнасьць з праваабаронцам Алесем Бяляцкаму падчас канцэрту ў Стакгольме.
Вядомая журналістка Ірына Халіп упершыню за 2,5 года пабывала ў рэдакцыі «Новай газэты» ў Маскве і, насуперак некаторым прагнозам, вярнулася ў Менск. Чаму яна не засталася за мяжой, а вярнулася пад нагляд беларускай міліцыі?
Першамайскі суд Менску 4 красавіка аштрафаваў палітвязьня Васіля Парфянкова на 800 тысяч рублёў за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.
Ваўкавыская раённая газэта «Наш час» апублікавала сьпіс ураджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Аўганістане. Напачатку ў гэтым сьпісе не аказалася прозьвішча палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.
Днямі палітвязень Мікалай Дзядок выйшаў з карцэру, дзе адбыў 6 дзён. Пра гэта даведаўся адвакат пасьля наведваньня Мікалай ў магілёўскай турме.
Паводле жонкі палітвязьня Мікалая Статкевіча ў турме ёй пачуваецца добра, не скардзіцца на здароўе і перадае прывітаньне ўсім, хто яго падтрымлівае. Асаблівае прывітаньне Мікалай Статкевіч прасіў перадаць тым, хто зладзіў фаервэрк у сьцен магілёўскай турмы на Дзень волі.
Эдуарда Лобава пакаралі зьмяншэньнем «атаваркі».
З кватэры палітвязьня Алеся Бяляцкага судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава намагаецца, каб кнігі, якія яна накіравала палітвязьню Мікалаю Статкевічу ў турму, дайшлі да адрасата.
Свой турэмны дзёньнік Ігар Аліневіч напісаў у ізалятары КДБ «Амэрыканка».
У судзе над віцебскім апазыцыянэрам Сяргеем Каваленкам абвешчаны перапынак.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» пачынае публікацыю лістоў палітвязьня Алеся Бяляцкага з-за кратаў бабруйскай калёніі, у якіх ён распавядае пра свой шлях да беларушчыны.
25 сакавіка ўвечары дэмакратычныя актывісты наладзілі салют каля сьценаў магілёўскай турмы, дзе адбывае пакараньне экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
«Камусьці вельмі хочацца, каб народ зараз, як і пры камуністах, нічога не вырашаў, а толькі ківаў галавой і пагаджаўся».
Жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч зноў атрымлівае ад яго лісты без затрымак.
«Я спытаўся чаму Франкевіча з хворай ныркай кідаюць у карцэр? І чаму Лобаў не атрымлівае мэдычныя пасылкі, з мэдычным абсталяваньнем і вітамінамі?»
Палітвязьня Арцёма Пракапенку адміністрацыя магілёўскай турмы пазбавіла перадачы і пакарала 5 суткамі ў штрафным ізалятары.
Першамайскі суд Менску арыштаваў маладафронтаўца Ўладзя Яроменка на трое сутак.
«Чаму вязьні мусяць мерзнуць зімой?» — задаецца пытаньнем маці палітвязьня Эдуарда Лобава
Вязьня івацэвіцкай калёніі Аляксандра Францкевіча, які ў пачатку тыдня адбыў 20 сутак у штрафным ізалятары, зьмясьцілі пасьля гэтага ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу.
Жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч кажа, што лісты ад яго пачалі прыходзіць са значнай затрымкай, чаго раней у гарадзенскай турме, дзе трымаюць Дашкевіча, не было.
Палітвязень Мікалай Статкевіч за час зьняволеньня ніводнага разу не атрымаў прадметаў гігіены ды іншых рэчаў, на якія для кожнага вязьня з бюджэту выдзяляюцца грошы.
Алесь Бяляцкі ў калёніі піша ўспаміны пра музэй Максіма Багдановіча.
Асуджаны за ўдзел у Плошчы-2010 Сяргей Марцалеў зьвярнуўся ў Партызанскі РУУС Менску з просьбай дазволіць яму выезд за мяжу.
11 сакавіка мае выйсьці са штрафнога ізалятара пасьля 20-дзённага пакараньня палітвязень Аляксандар Францкевіч, які адбывае 3 гады зьняволеньня ў івацэвіцкай калёніі.
Гэтымі днямі жонкі, маці, сяброўкі палітвязьняў прымалі віншаваньні зь Міжнародны жаночым днём. З-за кратаў.
8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя «Беларусь — гэта жанчына», у якой возьмуць удзел жонкі беларускіх палітвязьняў. Мадэратарам сустрэчы будзе эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».
Павал Севярынец распавёў пра ліставаньне са Зьмітром Дашкевічам, Эдуардам Лобавым, Мікалаем Аўтуховічам і Алесем Бяляцкім.
Адвакат наведаў палітвязьня Аляксандра Францкевіча, якога зьмясьцілі ў карцэр.
За тое, што пабыў на карпаратыве «Гавары праўду».
Мікіта Ліхавід зьвярнуўся ў суд і міліцыю з заявамі, каб яму патлумачылі законнасьць намеру зьмясьціць яго на 10 сутак пад адміністрацыйны арышт.
Зь леташняга верасьня ў ізалятары КДБ трымаюць працаўніка «Нафтану», грамадзкага актывіста з Наваполацку Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у здрадзе радзіме праз агентурную дзейнасьць. У КДБ ня кажуць, у чым менавіта палягае ягонае злачынства.
Марына Адамовіч: «У яго больш пытаньняў не да гэтага чалавека, а да тых, хто ведае ўсю гэтую сытуацыю і працягвае рабіць выгляд, што нічога ня здарылася».
У маладога чалавека няма адной ныркі. Вядома, што ў карцэрах тэмпэратура ніжэйшая, чым у агульных корпусах, і ўвогуле ўмовы ўтрыманьня горшыя.
Увечары 26 лютага — прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля кратаў», у якой яе аўтар Аляксандар Тамковіч дасьледуе праблему вяртаньня былых палітвязьняў да жыцьця на волі. Якія праблемы ў герояў кнігі падаюцца аўтару найбольш значнымі?
Міліцыя Першамайскага раёну Менску запатрабавала ад былога палітвязьня Мікіты Ліхавіда дабыць 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 года.
Палітвязьню Ігару Аліневічу ў калёнію ўдалося перадаць шэраг кніг. Сярод іх «Турма і воля», аўтарам якой зьяўляецца расейскі палітвязень, былы алігарх Міхаіл Хадаркоўскі.
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў ня зможа выйсьці датэрмінова з калёніі ў Навасадах пад Барысавым.
Пасьля Новага году «хімія» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, якая да таго амаль абязьлюдзела, папоўнілася новым кантынгентам.
Статкевіч: Калі мяне прызнаюць вінаватым ва „ўціску“ яшчэ і на гэтага чалавека, то з улікам яго памераў і спэцпадрыхтоўкі, я, мабыць, ужо монстар нейкі».
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына на гэтым тыдні мела ў калёніі кароткае спатканьне з сынам.
Алесь Бяляцкі атрымаў у калёніі сваю кнігу «Асьвечаныя беларушчынай» і заплянаваў кнігу ўспамінаў пра музэй Багдановіча.
Загрузіць яшчэ