Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец спытаўся ў пракурора пра палітвязьняў


Павал Севярынец на хіміі. Вёска Куплін
Павал Севярынец на хіміі. Вёска Куплін
«Хімік» Павал Севярынец працягвае ліставацца з палітвязьнямі і па меры магчымасьці аказваць ім дапамогу. Днямі Севярынец атрымаў лісты ад палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча і адказаў ім у сваіх лістах.

На гэтым тыдні адбылася таксама яшчэ адна падзея, зьвязаная з палітвязьнямі. «Хімію» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, наведаў намесьнік пракурора Берасьцейскай вобласьці. У Паўла Севярынца была магчымасьць задаць пракурору некалькі пытаньняў, і ён гэтай магчымасьцю скарыстаўся. Але пытаньні Паўла тычыліся не асабіста яго, а палітвязьняў з івацэвіцкай калёніі.

«Я задаў пракурору два пытаньні. Першае тычылася Аляксандра Францкевіча, а другое — Эдуарда Лобава. Я спытаўся чаму Франкевіча з хворай ныркай кідаюць у карцэр? І чаму Лобаў не атрымлівае мэдычныя пасылкі, з мэдычным абсталяваньнем і вітамінамі? І што на гэта заставалася сказаць пракурору? Што ён даведаецца, ці сапраўды там ўсё паводле закону. Дакладней сказаў, што дасьць даручэньне раённаму пракурору разабрацца. Ясна, што тут сыстэма і што ў пракурора няможна атрымаць абарону, і што адміністрацыя калёніі аказвае санкцыяваны зьверху ціск на палітвязьняў. Але — трэба рабіць усё магчымае, каб такому ціску супрацьстаяць».

Паўла Севярынца днямі на «хіміі» наведалі апазыцыйныя палітыкі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч і Юрась Губарэвіч.

Павал Севярынец адбывае 3 гады «хіміі» за Плошчу.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG