Прыкладам, ліст, які Наста атрымала 14 сакавіка, быў напісаны яшчэ 6 сакавіка. «Дзіўна, але на капэрце няма штампу гарадзенскай пошты, толькі менская», — зазначае жонка палітвязьня. З чым зьвязвае гэтыя зьмены ў тэрмінах ліставаньня Наста Дашкевіч?
«Магчыма, гэта зьвязана з апошнімі ягонымі артыкуламі, якія зьявіліся ў мэдыях. Ён пісаў іх задоўга да гарадзенскай турмы, але праблемы пачаліся зараз, калі артыкулы сталі выходзіць ў мэдыях».
Паводле Насты Дашкевіч, пад звышпільную цэнзуру зараз падпадаюць ня толькі лісты, але і паштоўкі ад Дашкевіча. Прыкладам, віншавальную паштоўку з 8-ым сакавіка Наста атрымала таксама з вялікім спазьненьнем.
Лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня нібыта на непадпарадкаваньне. Палітвязьня трымаюць ў адзіночцы гарадзенскай турмы.