Размовы з героямі сваёй кнігі Аляксандар Тамковіч будуе вакол Плошчы і наступных дзён, тыдняў і месяцаў, праведзеных у турме. Але нагодай да ўспамінаў магла быць самая нечаканая рэч. Прыкладам, былы палітвязень Сяргей Казакоў прыйшоў на размову з аўтарам, маючы ў руках ружанец. Аказалася, той ружанец Казакоў зрабіў сам у калёніі — зь мякішу турэмнага хлеба. Кожная хлебная «ружа» на нітцы — як новы дзень у няволі, новы ўспамін пра чарговае выпрабаваньне і надзею.
У абаронцы Курапатаў і ўдзельніка Плошчы Васіля Парфянкова такіх успамінаў таксама набралася шмат. У тым ліку пра тое, як у аршанскай калёніі пабіўся з ахоўнікам, які пачаў рваць лісты, што назьбіраліся ў палітвязьня за некалькі месяцаў няволі. За гэта Парфянкоў трапіў у карцэр, але мог трапіць і на новы тэрмін. Тады пашанцавала, але ўсё роўна новы тэрмін быў не за гарамі. Сваю гісторыю Парфянкоў распавядаў Тамковічу за два дні, як мусіў паехаць на новую «пасадку» — на паўгода ў Баранавіцкі арыштны дом. За тое, што парушыў правілы прафіляктычнага нагляду пасьля адбыцьця папярэдняга тэрміну. Цяпер з арыштнага дому ён выйшаў, але на працу пакуль не ўладкаваўся. На ўліку ў міліцыі яму яшчэ стаяць 4,5 месяца.
Дык ці былыя палітвязьні няздольныя вярнуцца да нармальнага жыцьця на волі, ці ім гэтага не даюць?
Аляксандар Тамковіч: «Каго ні вазьмі, ім вельмі цяжка. Прыкладам, цяжка знайсьці нейкую працу. Вось той жа Казакоў — ён працаваў нейкім швэйцарам у бары, але як толькі даведаліся, што ён сядзеў — адразу звольнілі. Нібыта з-за скарачэньня. А самі праз два дні на гэтае месца ўзялі іншага. Ведаеце, улада ўсё робіць, каб гэтых людзей выключыць з нармальнага жыцьця. Сама робіць зь іх ворагаў, настройвае іх супраць сябе».
Больш за 20 гісторыяў удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 году выслухаў і запісаў Аляксандар Тамковіч. Да некаторых вязьняў Плошчы, як ён кажа, проста ня змог дабрацца, бо яны зьехалі за мяжу. Зь некаторымі размовы сталі нецікавымі, бо людзі банальна захапіліся алькаголем. Аўтар шкадуе, што не пасьпеў пагутарыць з Арцёмам Грыбковым, які ў сьнежні мінулага году трагічна загінуў. Але большасьцю ўдзельнікаў Плошчы-2010 можна захапляцца, мяркуе Аляксандар Тамковіч:
«Што мяне ўразіла — гэта тое, што тут людзі працягваюць змагацца. Узяць таго ж Казакова. Навошта ён ходзіць на тыя акцыі зь бел-чырвона-белым сьцягам? І гэтаксама Дрозд. Я не кажу пра тытульных апазыцыянэраў, а пра звычайных людзей. Такога, каб нехта адмовіўся ад сваіх ідэалаў, стаў, як кажуць, „на шлях выпраўленьня“, я не сустракаў».
У кнізе Аляксандра Тамковіча ёсьць і гісторыі, якія прыцягваюць скандальную ўвагу. Прыкладам, неадназначна ўспрымаюцца тлумачэньні актывіста «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева наконт прычын, якія прымусілі яго неўзабаве пасьля Плошчы выступіць з пакаяньнем па Беларускім тэлебачаньні. Ці ня варта было гэтую складаную тэму ўвогуле абмінуць увагай?
«Не лічу, што справа журналіста — расстаўляць кропкі над „і“, рабіць высновы. Наша справа — пісаць, размаўляць зь людзьмі, слухаць. І кожны чалавек мае права на тое, каб выказацца».
Час і месца: Управа БНФ (Чарнышэўскага, 3-39), 18:00.