Паездкай у Маскву Ірына Халіп завяршыла дазволены ёй міліцыяй выезд зь Менску.
Журналістка знаходзіцца пад міліцэйскім наглядам, бо адбывае пакараньне зьняволеньнем з адтэрміноўкай.
На пачатку сакавіка Ірына з дазволу міліцыі наведала мужа, былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. Зь Лёндану журналістка заехала ў Варшаву, дзе сустрэлася з палітычнымі ўцекачамі зь Беларусі, а ў канцы месяца апынулася ў Маскве. Рэдакцыя «Новай газэты», дзе Ірына працуе, якраз гэтымі днямі адзначыла 20-годзьдзе. Акрамя сьвяточных уражаньняў Ірына падзялілася і назіраньнямі пра тое, што цяперашняя палітычная сытуацыя ў Расеі ёй шмат у чым нагадвае Беларусь:
«Паралелі сапраўды ёсьць. Здаецца, расейскія ўлады шмат што, нават, магчыма, несьвядома, пераймаюць адсюль. Прыкладам, вось гэтая справа аб беспарадках на Балотнай плошчы. Калі я была ў Маскве, у горадзе Іванава якраз быў арыштаваны яшчэ адзін хлопец, якога адвезьлі ў Маскву. Але ў той жа час там усё роўна іншая атмасфэра. Прыкладам, я там паглядзела цудоўны спэктакль у межах фэстывалю „Залатая маска“. Гэта спэктакль паводле п’есы Дарыё Фо „Бэрлюспуцін“. Фабула тая, што ад Бэрлюсконі частку мозгу перасадзілі Пуціну і што адбываецца потым. Такая фантасмагорыя, абсалютны гратэск. Неверагодна сьмешна. Але гэты спэктакль ідзе ў цэнтры Масквы, і ніякі АМАП не ўрываецца, не кладзе актораў і гледачоў тварамі ў падлогу. На юбілеі „Новай газэты“ былі сябры „Адзінай Расеі“ — і нічога. У рэдакцыю павіншаваць са сьвятам заяжджаў старшыня Вярхоўнага суду. То бок усіх паставіць па стойцы „сьмірна“ і прымусіць глядзець у падлогу там немагчыма. Немагчыма прымусіць паводзіць сябе гэтак, як большая частка нашага грамадзтва. Магчыма, у іх быў большы пэрыяд дэмакратыі і яны лепш за нас змаглі ўсьвядоміць, што гэта такое. Там шмат сапраўды аўтарытэтных і вядомых людзей далучаюцца да пратэстаў, што вельмі важна. Да мяне на юбілеі газэты падыходзілі Барыс Акунін, Чулпан Хаматава, Сяргей Гармаш, і ўсе казалі словы падтрымкі нам, беларусам. А ў той жа час, калі я была ў Маскве, то прачытала, як тут Лукашэнка наведваў тэатар Янкі Купалы і якую прамову пачуў ад Мікалая Пінігіна. Таму розьніца ўсё ж ёсьць. Марыя Іванаўна зь вёскі што там, што тут — аднолькавая, але сярод інтэлігенцыі там больш сьмелых асобаў».
Паводле Ірыны Халіп, яе знаёмыя ў Маскве не маглі паверыць, што ў Менску пасьля сьмерці Уга Чавэса на тры дні была абвешчана нацыянальная жалоба. Шмат якія беларускія рэаліі ў масквічоў выклікаюць зьдзіўленьне і нават жах — яшчэ і таму, што маюць шанец паўтарыцца ў Расеі, кажа Ірына Халіп.
У Варшаве Ірына Халіп сустрэлася шмат з кім са сваіх сяброў і знаёмых, зь якімі ня бачылася пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году. Паводле Ірыны Халіп, палітычныя ўцекачы, зь якімі яна бачылася ў Польшчы, не апускаюць рукі, а працягваюць працаваць дзеля перамогі дэмакратыі ў Беларусі:
«Яны працуюць на Беларусь. Я бачыла, як Натальля Радзіна заходзіць у Міністэрства замежных спраў — яе там ведаюць усе. Мяркую, калі б яна проста сядзела ціха за кампутарам і рабіла заметкі для сайту «Хартыі», а не займалася яшчэ і грамадзкай дзейнасьцю, то, магчыма, пазыцыя Польшчы і не была б такой адносна беларускага рэжыму, як цяпер. Усе працуюць і робяць значна больш, чым маглі б тут.
Карэспандэнт: «А што яны кажуць адносна аб’яднаньня апазыцыі, пра якое тут шмат разважаюць?»
«Мне надакучыла пра гэта гаварыць. Давайце згадаем: ці была аб’яднаная апазыцыя ў Савецкім Саюзе? Не было. А дзе той Саюз цяпер? Таму я кажу гэтак: давайце ўсе рабіць сумленна сваю працу. У нас ва ўсіх ёсьць мэта — гэта дэмакратычныя зьмены ў Беларусі, і трэба на яе працаваць — гэта і будзе аб’яднаньне».
Па вяртаньні ў Менск Ірына Халіп ужо адзначылася ў міліцыі. У ліпені адбудзецца суд, які вырашыць, зьняць з журналісткі пакараньне ці адправіць яе на 2 гады ў калёнію.

Марыя Іванаўна зь вёскі што там, што тут — аднолькавая, але сярод інтэлігенцыі там больш сьмелых асобаў