«У асноўным новае папаўненьне ідзе за кошт зусім маладых людзей», — дзеліцца назіраньнямі сустаршыня БХД Павал Севярынец, які адбывае ў Купліне трохгадовае пакараньне «хіміяй» за Плошчу.
«Пасьля таго як скончылі выкананьне амністыі, пачалася новая хваля, якая запаўняе тое, што было вызвалена. Відавочна амаладзіўся кантынгент, некаторыя зусім маладзенькія хлопчыкі заяжджаюць. Па 18, 20, 22 гады. У асноўным селі за п’яныя бойкі, нейкае дробнае хуліганства. Старэйшага кантынгенту, алімэнтшчыкаў, мала, а былыя сыходзяць. Куды іх працаўладкоўваюць? Тут усё круціцца вакол некалькіх калгасаў. Дзе чалавек не прыдаўся, яго перакідваюць на іншы. І так можна да бясконцасьці. У асноўным гэта калгасы, якія зараз, зразумела, сталі акцыянэрнымі таварыствамі. Але выкарыстоўваюць вось гэтую танную працоўную сілу, „хімікаў“, на месцах зваршчыкаў, грузчыкаў, працаўнікоў».
Паводле Паўла Севярынца, асноўным «нэрвам» жыцьця спэцкамэндатуры застаецца барацьба міліцыянтаў з «хімікамі», якія спрабуюць пранесьці ў інтэрнат алькаголь, што забаронена. Цяпер Павал Севярынец назірае чарговую хвалю абвастрэньня гэтай барацьбы.
Пра сябе Павал Севярынец паведаміў, што па-ранейшаму працуе на складзе запчастак, пачуваецца нармальна. Да канца «хіміі» палітыку засталося 8 месяцаў. Гэта калі, як ён кажа, не дабавяць яшчэ «годзік ці болей». Павал Севярынец паведаміў, што атрымлівае шмат лістоў, у тым ліку нядаўна атрымаў лісты ад палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава і Алеся Бяляцкага. Павал Севярынец задаволены розгаласам, які атрымала прэзэнтацыя ягонай кнігі «Люблю Беларусь» ў перакладзе на расейскую мову. Палітвязень кажа, што да яго зараз ідзе шмат лістоў з Расеі.