Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Аліневіч: Тут можна жыць з заплюшчанымі вачыма


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч
Пасьля 20 дзён маўчаньня прыйшлі зьвесткі ад палітвязьня Ігара Аліневіча. Асуджанаму актывісту анархісцкага руху дазволілі пазваніць дамоў і павіншаваць маці з 8 Сакавіка.

Валянціна Аліневіч: «Кажа, што навінаў няма. Кожны дзень, як дзень сурка, адно і тое ж. Можна жыць хоць з заплюшчанымі вачыма. Знаходжаньне там вымярае кнігамі, якія прачытаў, тым новым, што зьведаў. Адзінае, чаго сапраўды не хапае — гэта музыкі. Ён адразу казаў, што яму ў зьняволеньні будзе не хапаць найперш музыкі».

Паводле Валянціны Аліневіч, яе сыну дазваляюць званіць дамоў прыкладна раз у тры месяцы, а не штомесяц, як іншым вязьням.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня. Актывіст анархісцкага руху адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG