Маці актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча даведалася, што сын зноў трапіў у карцэр. Прычым на колькі дзён і за што, Тацяна Францкевіч ня ведае:
«14 лютага ён званіў, казаў, што ўсё нармальна, усё будзе добра, не турбуйся. А тут стала вядома, што яго зноў кінулі ў карцэр. Мяркую, недзе пасьля 14-га гэта і здарылася. У яго былі дзьве вымовы. Магчыма, гэта спрацавала, калі атрымаў якую новую заўвагу».
Паводле маці палітычнага актывіста, на гэтым тыдні ў Івацэвіцкую калёнію, дзе трымаюць Францкевіча, паедзе ягоны адвакат. Сытуацыя са зьмяшчэньнем Аляксандра Францкевіча ў карцэр небясьпечная яшчэ і таму, што ў маладога чалавека няма адной ныркі. Вядома, што ў карцэрах беларускіх калёній тэмпэратура звычайна ніжэйшая, чым у агульных корпусах, і ўвогуле ўмовы ўтрыманьня горшыя.