Пра гэта даведаліся бацькі вязьня, якія 20 сакавіка пабывалі на кароткатэрміновым спатканьні з сынам на тэрыторыі калёніі. Маці, Віялета Пракапенка, была вельмі ўражаная выглядам сына, які толькі што выйшаў з карцэру:
«Ён прыйшоў такі худы і страшны, што я адразу зразумела, што нешта адбылося. Ён апавёў, што выйшаў з ШЫЗА, у які яго накіравалі 13 сакавіка на 5 сутак і пазбавілі чарговай 30-кіляграмовай перадачы».
Прычына пакараньня — адмова атрада, у якім знаходзіцца Арцём, выйсьці на працу на знак пратэсту супраць таго, што ў іхнім памяшканьні адміністрацыя хоча дэмантаваць душ.
«Ніхто з адміністрацыі асабліва не разьбіраўся. Палічылі, што ён зачыншчык, і пакаралі ШЫЗА толькі яго. Арцём кажа, што ён не вінаваты. На знак пратэсту супраць пакараньня ён галадаў 5 сутак», — расказала Віялета Пракапенка.
Бацькі палітвязьня мелі гутарку з начальнікам калёніі, але той адказаў стандартна: Арцём не падпарадкаваўся загаду.
Без харчовай перадачы Арцёму вельмі складана, бо ён вэгетарыянец. Цяпер ён зможа толькі патраціць 100 тысяч рублёў у турэмнай краме.
Арцём Пракапенка быў пакараны разам зь Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым 7 гадамі турмы за спробу падпалу дзьвярэй бабруйскага КДБ. Летась адзін з пакараных, Павал Сырамалотаў, выйшаў на волю пасьля таго як падпісаў зварот да Лукашэнкі аб памілаваньні.