Маці палітвязьня Ігара Аліневіча, Валянціна, атрымала ліст ад ягонага сябра, таксама палітвязьня Міколы Дзядка.
Бацька Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок распавёў «Свабодзе», як праходзіў суд, на якім ягонага сына пастанавілі адправіць у турму як «злоснага парушальніка рэжыму».
На 4 сьнежня прызначанае выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калёніі ў «крытую» турму.
Віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі БХД Тацяна Севярынец атрымала ліст ад Зьмітра Дашкевіча, дасланы з гарадзенскай турмы № 1. У лісьце тлумачыцца, чаму папярэдні ліст да спадарыні Тацяны ня трапіў.
Зьміцер Дашкевіч напісаў пра жыцьцё ў адзіночцы гарадзенскай турмы.
Алесь Бяляцкаму было вядома пра канфіскацыю офісу «Вясны» яшчэ да званку дамоў.
Маці палітвязьня апавяла, як яе сына Ігара Аліневіча схапілі ў Маскве супрацоўнікі ФСБ і перадалі на мяжы беларускаму КДБ.
Больш за тры дзясяткі парваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі зьняць усе абвінавачаньні з Алеся Бяляцкага
У Менскай сядзібе БНФ прэзэнтавалі сайт palitviazni.info, прысьвечаны лёсам людзей, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананьні.
Палітвязень Аляксандар Францкевіч другі раз за паўгода апынуўся ў карцэры. Чаму пакараньне карцэрам палітвязьні атрымліваюць часьцей за звычайных вязьняў?
Палітзьняволенага Аляксандра Францкевіча кінулі ў штрафны ізалятар.
10 сьнежня ў Баранавіцкім арыштным доме будзе вырашацца, ці вызваляць умоўна-датэрмінова Васіля Парфянкова, якога беларускія праваабаронцы таксама лічаць палітвязьнем.
Калегі Алеся Бяляцкага кажуць пра больш разнастайныя захады ўзьдзеяньня на палітвязьняў з боку адміністрацыі беларускіх турмаў.
На 4 сьнежня прызначана выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе вязьня шклоўскай калёніі Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка як злоснага парушальніка рэжыму з калёніі ў «крытую» турму.
Узнагароду ўручылі Натальлі Пінчук, жонцы зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Ён прасіў даслаць слоўнік ангельскі. Я яму высылала два разы, і абодва разы вярталі назад. Цяпер маці выслала, і зноў не дайшоў.
У выходныя Мікалай Статкевіч патэлефанаваў жонцы Марыне Адамовіч — папярэдні званок быў 2 месяцы таму.
Маці Эдуарда Лобава Марына ў панядзелак вярнулася з Івацэвіцкай калёніі з доўгатэрміновага спатканьня з сынам.
74-гадовы бацька палітвязьня штодня чакае сына з турмы. Карэспандэнты «Свабоды» наведалі Вячаслава Дашкевіча ў Старых Дарогах.
У гарадзенскай турме адавакат сустрэўся з палітвязьнем, лідэрам «Маладога фронту» Зьміцерам Дашкевічам.
З 2007 году штогод 15 лістапада на ініцыятыву Міжнароднага ПЭН-клюбу адзначаецца «Дзень пісьменьніка ў зьняволеньні». У Беларусі сярод палітвязьняў таксама ёсьць пісьменьнікі і журналісты.
Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі:
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць зьвестак пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Літве і Ўкраіне.
Калегі праваабаронцы Алеся Бяляцкага лічаць, што беларускія ўлады спрабуюць распачаць гандаль у справе вызваленьня палітвязьня.
Прыкладна ў адзін час адразу чатыром палітзьняволеным дазволілі доўгатэрміновыя спатканьні з роднымі.
Мікалай Статкевіч пацьвердзіў, што яго перавялі ў іншую камэру, зь лепшымі ўмовамі, а раней яго наведаў праваслаўны сьвятар.
Маці Лобава: «У Эдуарда адбылася важная падзея, яго наведаў ксёндз. Яны размаўлялі, ён прычасьціўся».
На «хімію», дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, не прывозяць новых асуджаных.
9 лістапада зь вязьнем гарадзенскай турмы Зьмітром Дашкевічам у турме сустрэлася адвакатка.
«Сьвятар малады, але вельмі дасьціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ», — піша Статкевіч.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча для далейшага адбыцьця пакараньня прывезьлі ў гарадзенскую турму. Якія ўмовы чакаюць палітвязьня?
Пра гэта Свабодзе паведаміў маладафронтавец з Гародні Алесь Кіркевіч.
Эўрадэпутат накіраваў зварот да начальніка турмы №4 у Магілёве і начальніку ДВП МУС Беларусі.
Родныя палітвязьня занепакоеныя інфармацыяй пра тое, што ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы пачасьціліся выпадкі захворваньняў на сухоты. Арцём Пракапенка сказаў, што за год яму рабілі флюараграфію 7 разоў.
6 лістапада ў Гарадзенскай турме паведамілі, што туды маюць прывезьці Зьмітра Дашкевіча.
Тыдзень таму распачаўся збор подпісаў пад зваротам, распаўсюджаным у сацыяльных сетках інтэрнэту.
Суд Цэнтральнага раёну 2 лістапада разгледзеў скаргу Аляксандра Дзядка, бацькі палітвязьня Мікалая Дзядка, аб прызнаньні сына пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Яўген Васьковіч просіць сваякоў даваць пра яго дазаваную інфармацыю.
Мікалай Аўтуховіч лістуецца зь дзясяткамі, калі ня сотнямі людзей, якія дасылаюць яму свае паштоўкі, фатаздымкі, вялікія лісты з словамі падтрымкі і звычайнай інфармацыяй пра сваё жыцьцё.
Алесь Бяляцкі нечакана пазваніў дамоў, жонка палітвязьня таксама атрымала ад яго новы ліст.
2 лістапада нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка і ягоныя аднадумцы з Маладога Фронту працягвалі шукаць яго ў турмах, але марна.
Эдуарду Лобаву дазволілі другое за год доўгатэрміновае спатканьне з маці.
Алесь Бяляцкі атрымаў больш за 800 віншавальных паштовак, у тым ліку фатаздымак калегаў зь «Вясны».
У Жодзінскай і Гарадзенскай турмах не даюць інфармацыі, ці прывезьлі туды Зьмітра Дашкевіча.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча могуць прывезьці ў турму па этапе на працягу двух дзён. У якой беларускай турме можа апынуцца палітвязень, якія яго чакаюць умовы?
У якую турму можа трапіць палітвязень Зьміцер Дашкевіч? Разважае праваабаронца, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка.
Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.
У Мазырскай калёніі не пацьвярджаюць зьвесткі пра правядзеньне 30 кастрычніка выязнога паседжаньня Мазырскага суду, на якім будзе вырашацца, ці накіруюць Зьмітра Дашкевіча з калёніі ў крытую турму.
Адміністрацыя глыбоцкай калёніі вырашыла не накіроўваць Яўгена Васьковіча ў штрафны ізалятар, а абысьціся папярэджаньнем.
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына кажа, што болей за 2 тыдні не было ад сына званкоў і лістоў.
Загрузіць яшчэ