Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: «Ведаю пра канфіскацыю «Вясны»


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкаму было вядома пра канфіскацыю офісу «Вясны» яшчэ да званку дамоў.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі змог пазваніць дамоў з Бабруйскай калёніі, дзе адбывае 4,5 году паводле прысуду за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы, якія насамрэч былі дапамогай пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Жонка Бяляцкага Натальля Пінчук кажа, што Алесь ужо ведаў пра тое, што 26 лістапада судовыя выканаўцы вывезьлі з офісу «Вясны» ўсю маёмасьць і апячаталі офіс. Адкуль яму было пра гэта вядома, Натальля ня ведае.

Пінчук: «Размова была ў асноўным пра нашы сямейныя справы. На здароўе ён ня скардзіўся, голас у яго бадзёры. Калі можна лічыць тое, што ён знаходзіцца ў зьняволеньні, нармальным, то ўсё ў яго нармальна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG