Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Дашкевіч: «Ганаруся мужнасьцю сына, але мне ад гэтага не лягчэй»

Вячаслаў Дашкевіч: «Аднаму Богу вядома, чым гэта скончыцца»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:17 0:00
Наўпроставы лінк

74-гадовы бацька палітвязьня штодня чакае сына з турмы. Карэспандэнты «Свабоды» наведалі Вячаслава Дашкевіча ў Старых Дарогах.

Улетку Вячаслаў Уладзімеравіч больш часу праводзіць на лецішчы. За некалькі кілямэтраў ад Старых Дарог ён даглядае сад і агарод. З сёлетняга багатага ўраджаю садавіны спадар Вячаслаў закрыў кампоты і насушыў яблыкаў. Цяпер у асноўным чытае — на стале ляжыць кніга Васіля Якавенкі «Пакутны век».

У гасьцях у Вячаслава Дашкевіча

1/9
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/9
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Партрэт памерлай жонкі Вольгі
3/9 Партрэт памерлай жонкі Вольгі
Паказаць яшчэ Паказаць менш
4/9
Паказаць яшчэ Паказаць менш
5/9
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Белы плюшавы мядзьведзік — цацка зь дзяцінства Зьмітра
6/9 Белы плюшавы мядзьведзік — цацка зь дзяцінства Зьмітра
Паказаць яшчэ Паказаць менш
У хатняй бібліятэцы спадара Вячаслава шмат савецкіх падпісных выданьняў
7/9 У хатняй бібліятэцы спадара Вячаслава шмат савецкіх падпісных выданьняў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уверсе — фатаздымак маленькага Зьмітра
8/9 Уверсе — фатаздымак маленькага Зьмітра
Паказаць яшчэ Паказаць менш
У сэрвант у залі спадар Вячаслаў таксама паставіў партрэты сына
9/9 У сэрвант у залі спадар Вячаслаў таксама паставіў партрэты сына
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide


Пасьля сьмерці жонкі Вольгі да Вячаслава Дашкевіча рэгулярна прыходзіць сацыяльная работніца. «Мые вокны, падцірае падлогу, іншы раз кажу ёй: „Не прыходзьце. Няма чаго Вам сёньня рабіць“. У яе абавязкі ўваходзіць у магазіны хадзіць, але гэта я пакуль магу рабіць сам. Так што я яе не абцяжарваю», — кажа Вячаслаў Дашкевіч.

Ён па сёньняшні дзень не ўхваляе сынавы занятак палітыкай. Чужым людзям спадар Вячаслаў кажа, што ганарыцца мужнасьцю Зьміцера, але прызнаецца, што яму ад гэтага не лягчэй.

Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад 18 сьнежня 2010 году. Цяпер лідэр «Маладога Фронту» — у турме ў Горадні.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG