Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 арганізацый заклікалі вызваліць Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Больш за тры дзясяткі парваабарончых арганізацый, якія ўваходзяць у Міжнародную плятформу «Грамадзянская салідарнасьць», заклікалі ўлады Беларусі зьняць усе абвінавачаньні з праваабаронца Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, дазволіўшы праваабарончаму цэнтру «Вясна» працягваць працу ў належным яму памяшканьні. Супольную заяву, якую падпісалі праваабарончыя арганізацыі дваццаці дзяржаў, цытуе БелаПАН.

У прыватнасьці, міжнародныя праваабаронцы асуджаюць канфіскацыю офісу «Вясны», называюць гэта яскравай праявай парушэньня свабоды асацыяцый з боку ўладаў Беларусі, якія працягваюць ціск на іншадумцаў, намагаюцца абвесьціць праваабаронцаў па-за законам.

Нягледзячы на тое, што свабода асацыяцый гарантавана беларускай Канстытуцыяй, улады краіны парушаюць Асноўны закон, а таксама міжнародныя пагадненьні, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь у рамках ААН і АБСЭ, — гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG