«Падпісаны закон „Аб амністыі“ прадэманстраваў імкненьне да гуманнасьці», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыке Вольга Гарбунова, камэнтуючы вызваленьне шэрагу палітвязьняў, якое, паводле некаторай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумэнта.