Двух грамадзян Украіны затрымалі на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе 2022 году па падазрэньні ў шпіянажы. Праз 14 месяцаў беларускі бок вывез іх на нэўтральную з Украінай тэрыторыю. Гісторыю ўкраінцаў расказвае «Медиазона».
Днямі літоўскія памежнікі перахапілі два грузы кантрабандных цыгарэт, якія прыляцелі ў Літву зь Беларусі, паведамляе ў Памежная служба Літвы.
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясьціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024 у гонар выключнай мужнасьці ў адстойваньні свабоды кнігавыданьня.
У жыхароў Беларусі свабоды слова менш, чым у любой іншай краіне Эўропы. Ніжэй за Беларусь у рэйтынгу толькі Паўночная Карэя, Эрытрэя і Нікарагуа, вынікае з справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Article 19.
У Беларусі за рысай беднасьці цяпер знаходзіцца 3,6% насельніцтва, сьведчыць статыстыка Белстату па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця за студзень — сакавік 2024 году.
Падрадчыка параіў блізкі дэмакратычным сілам бізнэсовец, які працаваў у органах унутраных справаў, адзначаюць расьсьледнікі.
Польшча накіравала на ахову мяжы зь Беларусьсю дадатковыя сілы, паведаміў 28 траўня ў сацсетцы Х прэм’ер-міністар дзяржавы Дональд Туск.
У 927-м цэнтры падрыхтоўкі і прымяненьня бесьпілётных авіяцыйных комплексаў 28 траўня праходзіць збор з апэратарамі бесьпілётнікаў Узброеных сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
За 2023 год беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы, зь іх больш як 158 тысяч заявак задаволілі, сьведчыць статыстыка апублікаваная Эўракамісіяй.
Пасяджэньне Міністэрства адукацыі Польшчы з удзелам кураторыюмаў (мясцовых аддзелаў адукацыі) прайшло 24 траўня. Аднак праблему беларусаў ня вырашылі.
Аляксандар Лукашэнка падзякаваў за ўзнагароду і паабяцаў «знайсьці ёй месца» ў Палацы незалежнасьці.
СК завёў «спэцвядзеньне» супраць актывісткі Вольгі Верамеенкі, а таксама журналістаў-фрылансэраў Ірыны Чарняўкі і Аляксандра Кіркевіча.
Па стане на 28 траўня ў Беларусі 1402 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Выкарыстаньне Расеяй бомбаў Qaem-5 можа сьведчыць аб новым узроўні вайсковага супрацоўніцтва Тэгерану і Масквы.
Такую заяву Аляксандар Лукашэнка зрабіў 28 траўня ў Магілёве ў часе сваёй прамовы на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі.
Вясной у шэрагу краін Эўразьвязу праваахоўныя органы правялі ператрусы і затрыманьні ў межах расьсьледаваньня аб фінансаваньні эўрапейскіх палітыкаў для пашырэньня ўплыву Расеі перад выбарамі ў Эўрапейскі парлямэнт.
Ахвяраваньні шэрагу беларускіх ініцыятываў даўно крыміналізаваныя ўладамі. Цяпер у Беларусі зьявіўся яшчэ адзін асуджаны за іх.
Мігранцкі ціск на мяжы павялічваецца.
Імёны траіх чалавек пакуль не названыя.
Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу, выступаючы ў парлямэнце, прызнаў, што ўдар па лягеры ўцекачоў у горадзе Рафах на поўдні Газы, у выніку якога загінулі дзясяткі палестынцаў, быў «трагічнай выпадковасьцю», але паабяцаў працягваць вайну «да дасягненьня ўсіх мэтаў».
У Нацыянальных узброеных сілах Латвіі заявілі пра стварэньне «арміі дронаў», інвэставаўшы ў праект 20 мільёнаў эўра ў 2024 годзе.
Асноўная мэта гэтай апэрацыі — стварыць масавую паніку ва ўкраінскім грамадзтве і адцягнуць войскі на поўнач краіны.
Раней улады дазволілі «красьці» трансьляцыі адмысловай пастановай. Але ў справу ўвайшлі іншыя чыньнікі.
Як стала вядома Свабодзе, прычына затрыманьня гамельчука Вілена Тургунава — камэнтары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Расказваем, што пра гэта вядома.
Выбарчая камісія паведаміла папярэднія вынікі галасаваньня ў Каардынацыйную раду. У галасаваньні ўзялі ўдзел 6723 чалавекі.
Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
МУС Латвіі распарадзілася дэпартаваць 34 расейскіх грамадзян, паведаміў кіраўнік ведамства Рыхардс Казлоўскіс у эфіры тэлеканалу Tv3.
Польшча будзе падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і дэмакратычныя сілы Беларусі падчас свайго старшыняваньня ў Эўразьвязе з 1 студзеня 2025 года.
Яшчэ да заканчэньня сёлетні травень стаў рэкордным з пачатку году месяцам у актыўнасьці мігрантаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы мяжу Эўразьвязу з боку Беларусі.
Адзін эгіпецкі салдат забіты, некалькі атрымалі раненьні ў выніку перастрэлкі з ізраільскімі вайскоўцамі на КПП Рафах на мяжы Эгіпту і сэктару Газа. Сярод ізраільцянаў стратаў няма.
Францыя накіруе ва Ўкраіну сваіх інструктараў, паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны (УСУ) Аляксандар Сырскі па выніках онлайн-перамоваў зь міністрам абароны Францыі Сэбасьцьенам Лекарню.
Гэта чарговы набор у гэтую школу, якая працуе з кастрычніка 2020 году.
Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам музычнага гурту «Бі-2».
Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома Свабодзе, Алена Ашурак сышла 27 траўня. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады.
У ЗША жыв каля 80 000 эмігрантаў, якія былі народжаныя ў Беларусі. Пра гэта сьведчаць выкладкі незалежнага амэрыканскага Інстытуту міграцыйнай палітыкі, заснаваныя на афіцыйных статыстычных дадзеных.
Лётна-тактычныя вучэньні вайсковай авіяцыі і супрацьпаветранай абароны Беларусі, а таксама Паветрана-касьмічных сілаў РФ пройдуць 27–31 траўня.
Новы прэм’ер-міністар Партугаліі прыняў Сьвятлану Ціханоўскую ў Лісабоне. Абмяркоўвалі санкцыі. Ціханоўская 27 траўня знаходзіцца ў Партугаліі, дзе праводзіць сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, а таксама выступіць на Эўрапейскім саміце Concordia.
У беларускай эканоміцы ў красавіку 2024 году было занята 4 мільёны 126,5 тысячы чалавек — на 0,1% менш (–2,6 тыс.), чым у студзені, і на 0,9% менш (–37,3 тыс.), чым у красавіку 2023 году.
Папярэдні тэрмін зьняволеньня Паліны Шарэнды-Панасюк мусіў скончыцца 21 траўня.
Лінія электраперадач адключалася на кароткі час. Прычыну пашкоджаньняў не назвалі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Па стане на 27 траўня ў Беларусі 1406 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц расказаў аб зьмесьце сваёй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным за тыдзень да пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Міністэрствы замежных спраў і юстыцыі Расеі далажылі Ўладзіміру Пуціну, што забаронены ў Расеі рух «Талібан» можна выключыць са сьпісу забароненых арганізацый.
Аб праграме «Шчыт Усход» на прэс-канфэрэнцыі расказаў міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш, піша TVN.
Толькі за апошнія два дні ў выніку расейскіх абстрэлаў загінула 12-гадовая дзяўчынка, а тры хлопчыкі атрымалі раненьні ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці.
Міжнародная арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад аб рэпрэсіях супраць беларускіх адвакатаў. Ён ахоплівае пэрыяд з 2020 году.
У Менскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненьні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“».
Загрузіць яшчэ