Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія стварае «армію дронаў» на 20 млн эўра. Столькі ж БПЛА перадасьць Украіне


Міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс, Кіеў, сьнежань 2023
Міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс, Кіеў, сьнежань 2023

У Нацыянальных узброеных сілах Латвіі заявілі пра стварэньне «арміі дронаў», інвэставаўшы ў праект 20 мільёнаў эўра ў 2024 годзе.

Аб гэтым заявіў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс, піша выданьне Lsm.lv.

Паводле міністра, Латвія сёлета выдзеліць на праграму разьвіцьця бесьпілётных сыстэм 40 млн эўра, зь якіх 20 млн эўра перадасьць на патрэбы міжнароднай кааліцыі дронаў, якая забясьпечвае бесьпілётнікамі розных тыпаў украінскую армію.

«Бачачы, наколькі важныя дроны ў ваенных дзеяньнях, і кіруючыся досьведам Украіны, мы можам абʼявіць аб запуску ініцыятывы ў гэтым годзе. Мэтафарычна мы можам гаварыць аб будаўніцтве арміі дронаў», — сказаў Спрудс.

Выдзеленыя для латвійскіх узброеных сіл 20 млн эўра плянуецца накіраваць на стварэньне інфраструктуры і закупку бесьпілётнікаў, у тым ліку і ў латвійскіх вытворцаў. На набыцьцё дронаў латвійскія вайскоўцы маюць намер выдаткаваць ня менш за 10 млн эўра.

У пачатку чэрвеня, як адзначыў Спрудс, на палігоне пачне працаваць пляцоўка для тэставаньня дронаў. Таксама Мінабароны Латвіі выдзеліць 600 тысяч эўра грантаў для распрацоўнікаў бесьпілётных лятальных комплексаў.

У той жа час, як удакладніў міністар абароны Латвіі, наладжаны працэс навучаньня пілётаў БПЛА ў чатырох спэцыяльна створаных цэнтрах.
У сьнежні 2023 года Латвія выступіла ініцыятарам стварэньня міжнароднай кааліцыі дронаў для патрэб украінскай арміі. Пагадненьне аб стварэньні гэтай кааліцыі паміж Латвіяй і Украінай было падпісана ў студзені 2024 года. Па стане на травень гэтага года ў кааліцыю ўвайшлі яшчэ восем краін: Вялікая Брытанія, Канада, Аўстралія, Данія, Эстонія, Літва, Нідэрлянды, Нямеччына і Швэцыя. Усяго ў рамках кааліцыі краіны-партнэры маюць намер паставіць Украіне мільён бесьпілётнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG