Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Латвіі распарадзілася дэпартаваць 34 расейцаў


Сьцяг Латвіі.
Сьцяг Латвіі.

МУС Латвіі распарадзілася дэпартаваць 34 расейскіх грамадзян, паведаміў кіраўнік ведамства Рыхардс Казлоўскіс у эфіры тэлеканалу Tv3.

«Выдадзены 34 распараджэньні аб выезьдзе», — заявіў Казлоўскіс.

Паводле яго, расейцы ня выканалі патрабаваньні паправак да закону «Аб іміграцыі» і не падалі дакумэнтаў для атрыманьня дазволу на жыхарства ў Латвіі.

Раней Управа ў справах грамадзянства і міграцыі Латвіі перадала ў памежную службу дадзеныя аб прыкладна 800 расейцах, якія ня маюць права знаходзіцца ў краіне. Як расказаў Казлоўкіс, як мінімум 600 чалавек пакінулі Латвію, галоўным чынам праз Эстонію. Яшчэ больш за 100 чалавек не знаходзяцца ў сябе дома, аднак пакуль што няма інфармацыі аб тым, ці пакінулі яны краіну.

У Латвіі жывуць звыш 25 тысяч грамадзян Расеі з асаблівым статусам. Перш чым атрымаць расейскі пашпарт, яны былі латвійскімі грамадзянамі ці (у пераважнай большасьці) так званымі неграмадзянамі.

У канцы верасьня 2022 году латвійскі парлямэнт — Сэйм — заканадаўча ануляваў пастаянныя дазволы на жыхарства для такіх людзей з 2 верасьня 2023 году. Каб захаваць права жыць у Латвіі, яны павінны аформіць дазвол на жыхарства паводле новай працэдуры. Для гэтага, у прыватнасьці, трэба падаць ва Ўправу ў справах грамадзянства і іміграцыі пасьведчаньне аб веданьні латыскай мовы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG