Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў дзяржаўных журналістаў не саромецца быць прапагандыстамі


Аляксандар Лукашэнка на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі ў Магілёве, 28 траўня 2024
Аляксандар Лукашэнка на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі ў Магілёве, 28 траўня 2024

Такую заяву Аляксандар Лукашэнка зрабіў 28 траўня ў Магілёве ў часе сваёй прамовы на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасьці ўзмацненьня ідэалягічнай працы, прапаганды і контрапрапаганды.

«Хачу, каб маладыя журналісты гэта засвоілі. Ня варта саромецца такіх слоў і паняцьцяў. Ці на Захадзе іх няма? Проста назвалі іншым словам, піяр, гэта значыць работа з грамадзкай думкай. Сутнасьць адна. Вось і няхай працуюць з грамадзкай думкай на сваёй тэрыторыі», — працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Такую заяву Аляксандар Лукашэнка зрабіў 28 траўня ў Магілёве ў часе сваёй прамовы на Форуме мэдыйнай супольнасьці Беларусі.

«Нас ня трэба карміць балбатнёй пра нібыта незалежныя СМІ, дэмакратычныя каштоўнасьці. Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываюць мэдыя і перасьледуюць кожнага, хто асьмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяньнямі ўлады», — заявіў Лукашэнка і ў якасьці прыкладаў назваў ЗША, Эўразьвяз, Малдову, краіны Балтыі, Украіну і Грузію.

Насамрэч у гэтых краінах няма фактаў зьняволеньня журналістаў, у адрозьненьне ад Беларусі, дзе за выказваньні іншых думак людзі атрымліваюць вялікія тэрміны пазбаўленьня волі.

У пералічаных Лукашэнкам краінах змагаюцца з распаўсюдам расейскай прапаганды і расьсьледуюць факты фінансаваньня Расеяй эўрапейскіх палітыкаў, каб скараціць вайсковую дапамогу Ўкраіне, на якую напала Расея.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG