Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка паведаміў, што суд у Варшаве прызначыў разгляд справы аб катаваньнях трох беларусаў на радзіме


Павал Латушка
Павал Латушка

Імёны траіх чалавек пакуль не названыя.

Акруговы суд Варшавы 6 чэрвеня разгледзіць «крымінальную справу па заяве трох грамадзян Беларусі, якія трапілі пад катаваньні ўнутры краіны», заявіў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.

«Мы спадзяёмся, што будзе заведзена крымінальная справа ў дачыненьні тых, хто ажыцьцявіў у дачыненьні іх гвалт», — заявіў палітык, якога цытуе «Позірк».

Паводле яго, гэта важна з пункту гледжаньня выдачы ордэраў на арышт датычных да такіх дзеяньняў.

Ужо ўдалося дамагчыся выдачы шасьці ордэраў на арышт, у тым ліку тым, хто чыніў катаваньні на Акрэсьціна і ў Жодзіне, дадаў Латушка.

Вырашыць гэтае пытаньне комплексна, на яго думку, можна празь зьмяненьне польскіх законаў.

«Больш за тыдзень таму ў мяне адбылася размова зь міністрам юстыцыі, генэральным пракурорам Польшчы, дзе казалі пра тое, што польскі ўрад будзе ўносіць зьмены ў заканадаўства, якія дазволяць адкрыць дарогу для ўнівэрсальнай юрысдыкцыі і выдаваць у міжнародны вышук ордэры на тых, хто зьдзекуецца зь беларусаў», — паведаміў кіраўнік НАУ.

Беларусь стала арэнай зацяжнога масавага гвалту, «агульная колькасьць ахвяр рэпрэсій і тэрору, якія разьвярнуліся, ужо перавышае 136 тысяч», гаворыцца ў дакладзе Цэнтру права і дэмакратыі Justice Hub «Адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG