Дрон праляцеў больш за 1800 кілямэтраў.
Так званы Цэнтралізаваны экзамэн зьяўляецца адначасова выпускным для школаў і ўступным у ВНУ.
Акцыі пратэсту сталі больш масавымі пасьля таго, як у выніку праведзенай нядаўна дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы паміж Армэніяй і Азэрбайджанам чатыры населеныя пункты апынуліся пад кантролем Баку.
Справу аб забойстве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага пакуль расьсьледуюць.
У Вэнэцыі прайшла міжнародная канфэрэнцыя аб стане правоў чалавека з удзелам прадстаўнікоў Беларусі.
За два дні ў выбарах трэцяга складу Каардынацыйнай рады (КР) узялі ўдзел 4 593 чалавекі, паведаміла «Позірку» старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.
У Літве ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог дзейны прэзыдэнт Гітанас Наўседа, які набраў 74,43% галасоў. Яго суперніца, прэм'ер-міністрка Інгрыда Шыманіце, атрымала 24,06% галасоў, вынікае з дадзеных галоўнай выбарчай камісіі Літвы. Яўка на галасаваньні склала 49,6 працэнта.
Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паводле зьвестак з 1450 участкаў (усяго ў Літве іх 1895), за Наўседу прагаласавалі 78.87% выбарнікаў, а за Шыманіце — 19.59%.
На яе завялі справу пасьля так званага «прадуктовага» рэйду 23 студзеня.
Завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у Літве. Агульная яўка выбарнікаў склала 49,61 % выбарнікаў, паведамляе літоўскі партал Delfi.
46 грамадзян Беларусі і 294 грамадзяніна Расеі, якія пастаянна пражываюць у Літве, пазбаўленыя ў гэтай краіне права на захоўваньне або нашэньне зброі, паведаміла інфармацыйнае агенцтва BNS.
Радыё Свабода ўдалося ідэнтыфікаваць расейскіх вайскоўцаў, якія, як мяркуецца, маюць дачыненьне да выкраданьня, катаваньняў і забойства палкоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксея Целіжэнкі падчас акупацыі Бучы ў сакавіку 2022 году.
Разьведвальныя службы ЗША і іх саюзьнікаў назіраюць рост колькасьці дывэрсійных апэрацый у Эўропе, якія зьяўляюцца часткай кампаніі, каб падарваць падтрымку ваенных намаганьняў Украіны.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка ў відэазвароце паведаміў, што ягоная каманда атрымала кантроль над Дзяржаўным каталёгам Музэйнага фонду Беларусі.
Прэмʼер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ ў віншаваньнях грамадзянам на Дзень незалежнасьці краіны выказаў спадзяваньне, што да 2030 году абʼяднаная Грузія далучыцца да Эўразьвязу.
З сэктара Газа па цэнтральнай частцы Ізраілю днём 26 траўня было выпушчана сама меней восем ракет, паведамляе The Times of Israel са спасылкай на заяву камандаваньня ЦАХАЛ.
Для захаваньня міру ў Эўропе неабходна інвэставаць у абарону, заявіла Урзуля фон дэр Ляен. На яе думку, для гэтага трэба задзейнічаць бюджэтныя сродкі Эўразьвязу, паведамляе Deutsche Welle.
Інцыдэнт здарыўся 23 траўня ў «будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама (так званая „атаварка“ для асуджаных)», паведамляюць праваабаронцы.
На імправізаваным мэмарыяле каля амбасады Беларусі ў Літве перакулілі некаторыя партрэты, разьбілі сьвечкі. Гэта ўжо ня першы падобны выпадак.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раніцай 26 траўня апублікаваўвідэазварот да лідэраў краінаў сьвету, у якім заклікаў іх прыехаць на глябальны Саміт міру ў Швайцарыі ў чэрвені.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі пра перабоі з пастаўкамі шэрагу лекаў заходніх вытворцаў. Некаторыя зь іх зьявяцца ў продажы з наступнага тыдня, іншыя — улетку.
За мінулы дзень у пажарах у Беларусі загінулі сем чалавек, траўмы атрымалі яшчэ два чалавекі, паведамляе МНС Беларусі.
Днём 25 траўня расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, сярод іншага, пад абстрэл трапіў будаўнічы гіпэрмаркет. Паводле апошніх зьвестак, у выніку абстрэлаў загінулі 16 чалавек.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня. У выбарах удзельнічаюць 11 выбарчых сьпісаў.
26 траўня ў Літве праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У ім, як і 5 гадоў таму, сустрэліся цяперашні прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа і прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце.
У Канах завяршыўся 77-ы штогадовы кінафэстываль.
Падзеі 26 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе пра хвалю затрыманьня калегаў, якая пачалася 20 траўня.
Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра чарговыя новаўвядзеньні ў абслугоўваньні кліентаў, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Днём у суботу расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад абстрэл патрапіў будаўнічы гіпэрмаркет.
Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.
Каардынацыйная рада (КР) ёсьць неад’емнай часткай структуры дэмакратычных сіл, плятформай для спрэчак і дыскусій, якая «дасьць магчымасьць беларусам уплываць на рашэньні сваіх лідэраў», заявіла Сьвятлана Ціханоўская 25 траўня ў сувязі з пачаткам выбараў у КР трэцяга складу.
З пачатку 2024 году краіны ЭЗ спынілі 17 071 спробу парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі (на 18,4% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году).
Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы зь Беларусьсю, заявіў прэм'ер краіны, але на беларускім баку мяжы цяпер — рамонтныя працы.
Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаваньні на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга складу, паведаміла 25 траўня старшыня выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька.
Крамы польскага абутку Wojas распрадаюць тавар і спыняюць працу ў Беларусі, паведамляе smartpress.by.
40-гадоваму менчуку, які з рэўнасьці цэлы год катаваў жонку, прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі».
Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдадзены раман «Зьзяньне» культавага амэрыканскага пісьменьніка Стывена Кінга.
ЗША перададуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на 275 мільёнаў даляраў, у які, акрамя іншага, увойдуць боепрыпасы для РСЗА HIMARS і 155-мілімэтровыя снарады для артылерыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў з двухдзённым «афіцыйным» візытам у Менск 23 траўня вечарам. Гэта яго другі замежны візыт пасьля інаўгурацыі на пачатку траўня. Першы Пуцін зрабіў у Кітай.
«ГардСэрвіс» — адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная кампанія з правам ужываньня службовай і цывільнай зброі.
Краіны-партнэры Ўкраіны павінны адмяніць забарону на прымяненьне іх зброі для ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрвію выданьню The Economist.
Падзеі 25 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пікет, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы доўгага разгляду прашэньняў беларусаў аб палітычным прытулку, адбыўся 24 траўня перад Дэпартамэнтам міграцыі МУС Грузіі ў Тбілісі.
Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы з Беларусьсю, заявіў прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск.
Насьпеў час умацаваць супрацоўніцтва Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) і беларускіх дэмакратычных сіл, заявіла 24 траўня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлана Ціханоўская на пасяджэньні Сталага камітэту ПАРЭ.
Загрузіць яшчэ