Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: спэцдакладчыкі ААН зрабілі запыт аб здароўі Паўла Кучынскага


Павал Кучынскі, архіўнае фота
Павал Кучынскі, архіўнае фота

Па стане на 28 траўня ў Беларусі 1402 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

Спэцдакладчыкі ААН выказалі занепакоенасьць у сувязі зь меркаванай адмовай у належнай мэдычнай дапамозе Паўлу Кучынскаму і неадпаведнасьцю ўмоў яго ўтрыманьня пад вартай стану ягонага здароўя.

Яны нагадалі беларускаму ўраду пра міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, якія забараняюць катаваньні і жорсткае і бесчалавечнае абыходжаньне, якое прыніжае годнасьць чалавека, піша «Вясна».

«Адсутнасьць мэдычнай дапамогі і адмова ў шпіталізацыі затрыманага ў крытычным стане могуць быць ахарактарызаваныя як сурʼёзны боль і пакуты, наўмысна прычыненыя службовай асобай».

Зварот падпісалі Мэт’ю Джылет, намесьнік старшыні ў камунікацыях Рабочай групы па адвольных затрыманьнях, Анаіс Марэн, спэцыяльная дакладчыца аб правах чалавека ў Беларусі, Хэба Хаграс, спэцыяльная дакладчыца аб правах людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, Тляленг Мафакенг, спэцыяльная дакладчыца аб праве кожнага на карыстаньне найвышэйшым дасяжным узроўнем фізычнага і псыхічнага здароўя.

Спэцдакладчыкі ААН, сярод іншага, просяць урад Беларусі:

  • Даць любую дастатковую інфармацыю і камэнтары з нагоды сытуацыі.
  • Даць інфармацыю аб фактычных і юрыдычных падставах для арышту, затрыманьня, выстаўленьня абвінавачаньняў і вынясеньня прысуду Паўлу Кучынскаму і растлумачыць, як гэтыя дзеяньні адпавядаюць абавязаньням Беларусі ў міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.
  • Растлумачыць, якім чынам стан здароўя і інваліднасьць Паўла Кучынскага былі прынятыя пад ўвагу адпаведнымі органамі ўлады пры прыняцьці рашэньня аб ягоным папярэднім зьняволеньні пад варту і вынясеньні яму прысуду.
  • Даць інфармацыю аб бягучым стане здароўя Паўла Кучынскага і растлумачыць, наколькі мэдычная дапамога, якая ім атрымліваецца, і ўмовы яго ўтрыманьня пад вартай адпавядаюць абавязаньням Беларусі ў міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.


Павал Кучынскі, палітзьняволены з Маладэчна, мае першую групу інваліднасьці — у яго лімфома Ходжкіна чацьвёртай стадыі. Нягледзячы на анкалягчнае захворваньне, яго ўтрымліваюць у зьняволеньні больш за два гады. У чэрвені пазалетась яго асудзілі на 5 гадоў калёніі, а па выніках апэляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG