Раней у судовых дакумэнтах AstraZeneca прызнала, што яе вакцына можа выклікаць такія пабочныя эфэкты, як утварэньне тромбаў і нізкі ўзровень трамбацытаў у крыві.
Беларусь аказалася адзінай краінай Эўропы з індэксам аховы здароўя менш за 50 балаў.
У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўваньні».
ЗША вывелі з-пад дзеяньня экспартных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі і Беларусі некаторыя віды мэдыцынскага абсталяваньня. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Фэдэральны рэестар ЗША.
Рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч забараніў супрацоўнікам ВНУ ўдзельнічаць у канфэрэнцыях, курсах і сэмінарах, якія не прадугледжаныя плянам Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі ўдалося прытармазіць уцечку кадраў, але гэта ня тычыцца лекараў і мэдсёстраў — яны звальняюцца яшчэ больш актыўна, паведамляе выданьне «Беларусы и рынок».
На думку дэрматолягаў, многія з нас, дбаючы пра скуру твару, забываюць пра ўсё астатняе цела. Пра тое, чаму гэтага рабіць ня варта, у сваёй мэдычнай рубрыцы піша амэрыканская The New York Times.
У Беларусі зьбіраюцца павысіць кваліфікацыйныя патрабаваньні да лекараў прыватных мэдцэнтраў, заявіў на «Радыё-Мінск» старшыня камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч.
Ва ўстановах аховы здароўя Менску вакантныя пасады 2 300 спэцыялістаў зь сярэдняй мэдыцынскай адукацыяй і 1 300 — з вышэйшай.
У Беларусі істотна зьменшылася колькасьць устаноў аховы здароўя.
Вырасла колькасьць грамадзян Беларусі, якія набываюць сабе мэдычную страхоўку.
Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Што стане з сыстэмай аховы здароўя Беларусі, калі ў краіне нічога ня будзе мяняцца бліжэйшыя гады?
Высокі ўзровень захворваньняў на сухоты ў вязьняў фіксуецца ў параўнаньні зь лічбамі па ўсёй краіне агулам.
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады?
Цэнавае рэгуляваньне на стаматалягічныя паслугі ў Беларусі «патрэбнага эфэкту пакуль не дало», заявіў 5 сакавіка прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з новым міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым.
Каранавірус SARS-CoV-II, які выклікаў у 2020 годзе пандэмію COVID-19, працягвае цыркуляваць у сьвеце. Пры гэтым ён зьмяняецца і выклікае ўсё больш лёгкае цячэньне хваробы і, адпаведна, больш лёгкія сымптомы.
Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца?
З 2022 году Міністэрства здароўя Беларусі актыўна правярала прыватныя мэдцэнтры.
У Беларусі назіраецца рост захворваньняў на вірусны гепатыт А, большасьць хворых — дарослыя ва ўзросьце 18–39 гадоў, паведамілі 14 лютага ў прэс-службе Мінздароўя.
«Абсалютна ніякія санкцыі» на лекавыя прэпараты і вырабы мэдыцынскага прызначэньня беларускай вытворчасьці Захад ня ўводзіў, заявіў на сваім ютуб-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
У Полацкай цэнтральнай гарадзкой бальніцы не хапае траціны пэрсаналу, пустуе кожнае 12-е штатнае месца, вынікае са зьвестак, апублікаваных дзяржаўнай газэтай «Полацкі веснік»
Шмат хто з нас мае звычку есьці незадоўга да сну, іншыя любяць пасьля вячэры пад’есьці яшчэ і перад сном. Але лекары і экспэрты-дыетолягі кажуць, што гэта можа мець важныя наступствы для здароўя.
У Міністэрстве здароўя адзначаюць, што гэта ўнікальны для Беларусі праект.
У Беларусі ў 2023 годзе было выяўлена 56,5 тыс. новых выпадкаў анкалягічных захворваньняў.
За апошнія два тыдні ў Латвіі зарэгістравалі 9 выпадкаў гепатыту А, што значна перавышае прагназаваную колькасьць выпадкаў за адпаведны пэрыяд, паведамілі парталу Delfi у Цэнтры прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (SPKC).
2 лютага набыў моц закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 году, асноўныя пункты якога тычацца закону «Аб ахове здароўя», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Расказваем гісторыю дзяўчынкі са сьпінальнай мускульнай атрафіяй, якой адмовілі ў дапамозе ў Беларусі і якая навучылася хадзіць у Злучаных Штатах Амэрыкі. І разьбіраемся, чаму беларуская дзяржава кідае людзей з СМА самім вырашаць пытаньні здароўя.
Чаму вярнулася нібы забытая хвароба адзёр? Чым яна небясьпечная? Ці трэба рабіць аналізы на антыцелы і ці ў бясьпецы цяпер тыя, хто зрабілі прышчэпкі ў дзяцінстве?
У Менску цяпер назіраецца сэзонны ўздым вострых рэсьпіраторных інфэкцый. Пра гэта паведаміла галоўная лекарка Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Іна Кандрэскул у інтэрвію ўрадаваму агенцтву Белта.
Чалавецтва шукае сакрэт неўміручасьці на працягу тысячагодзьдзяў. Цяпер у сьвеце існуе шмат розных, часам вельмі незвычайных, спосабаў працягнуць жыцьцё.
Лукашэнка зьняў Піневіча з пасады міністра аховы здароўя Беларусі і прызначыў новым міністрам экс-кіраўніка РНПЦ у Навінках Аляксандра Хаджаева.
Беларусь абвінавачвае краіны Захаду ў палітычным характары спыненьня паставак важных мэдыкамэнтаў.
Цяпер дзякуючы гэтай суме дзяўчынцы зробяць неабходны ўкол.
Найбольш у Беларусі даражэюць замежныя лекі і лекі з іншаземнай сыравіны. Беларусы расказалі, як шукаюць выйсьця з сытуацыі.
Дар’я Дэйлід заявіла аб халатным стаўленьні да яе з боку супрацоўнікаў радзільні, у выніку якога пацярпеў яе нованароджаны сын — ён цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі з 3-й ступеньню дыхальнай недастатковасьці, ацёкам мозгу і кефалагематомай.
Цэны на лекі ў 2023 годзе расьлі ў 4,66 раза хутчэй, чым агулам на нехарчовыя тавары — 13,36% супраць 2,87%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Белстату.
Экспэрымэнт па правядзеньні дыстанцыйных перадрэйсавых мэдычных аглядаў кіроўцаў правядуць у Горадзенскай вобласьці з 22 студзеня па 22 красавіка 2024 году.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі 4 студзеня правялі нараду з прадстаўнікамі 20 найбуйнейшых фармацэўтычных сетак усіх формаў уласнасьці.
Вынікі 2023 году ў ахове здароўя падсумоўваем з экспэртамі.
У вядомага беларускага тэнісіста, у мінулым — першай ракеткі сьвету ў парным разрадзе, дзесяціразовага ўладальніка тытулаў «Вялікага шлема», алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага дыягнаставаная злаякасная пухліна, паведамляе выданьне Smartpress.by.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зарэгістравала ў 2023 годзе некалькі выпадкаў рэдкіх захворваньняў — чатыры выпадкі ліхаманкі дэнге і восем выпадкаў малярыі, цытуе намесьніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Аляксандра Тарасенку Sputnik.
Рашэньні зьявіліся ў банку судовых рашэньняў, піша Hrodna.Life.
Загадчыца траўмахірургічнага аддзяленьня 19-й гарадзкой паліклінікі Менску Юлія Цапко расказала агенцтву «Менск-Навіны» пра тое, як пазьбегнуць зімовых траўм і якія з іх сустракаюцца ў халодную пару года найбольш часта.
Паводле інфармацыі Свабоды, на каранавірус правяраюць усіх, хто трапляе ў шпіталі, але COVID-19 практычна не выяўляюць.
У Баранавіцкай гарадзкой лякарні № 1 на вуліцы Горкага пасьля рамонту запрацаваў апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ).
Дамінуючы цяпер на плянэце варыянт каранавірусу аказаўся ня толькі ашаламляльна заразным, але і стаў эвалюцыйным цудам. Пра гэта піша амэрыканская газэта The New York Times.
Ад лістапада мэдыкі адзначаюць уздым захворваньня на адзёр — ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў, усяго за 2023 год іх 140, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Нягледзячы на тое, што новыя варыянты каранавіруса ўтвараюцца ў выніку мутацыяў, пакуль не было выяўлена ніводнага штаму, які «перасягнуў бы посьпех омікрону».
Калі беларускія гісторыкі сьцьвярджаюць, што Беларусь заўсёды была часткай Эўропы і эўрапейскай цывілізацыі, то і мэдыцына на беларускіх землях не павінна быць выключэньнем. Так і было ў сапраўднасьці. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю і дасягненьні беларускай мэдыцыны.
Загрузіць яшчэ