Лінкі ўнівэрсальнага доступу

AstraZeneca адклікае вакцыну супраць COVID-19 ва ўсім сьвеце. У кампаніі прызналі пабочныя эфэкты


Вакцына AstraZeneca супраць COVID-19 
Вакцына AstraZeneca супраць COVID-19 

Раней у судовых дакумэнтах AstraZeneca прызнала, што яе вакцына можа выклікаць такія пабочныя эфэкты, як утварэньне тромбаў і нізкі ўзровень трамбацытаў у крыві.

7 траўня кампанія AstraZeneca паведаміла, што ініцыявала адкліканьне сваёй вакцыны супраць COVID-19 па ўсім сьвеце з прычыны «лішку даступных абноўленых вакцын» пасьля пандэміі, паведамляе Reuters.

Заяўка фірмы на адкліканьне вакцыны была зробленая 5 сакавіка і набыла сілу 7 траўня, паведамляе Telegraph. Таксама кампанія заявіла, што спыніць рэгістрацыю вакцыны Vaxzevria ў Эўропе.

«Паколькі з тых часоў было распрацавана некалькі варыянтаў вакцын супраць COVID-19, ёсьць лішак даступных абноўленых вакцын», — заявілі ў кампаніі, дадаўшы, што гэта прывяло да зьніжэньня попыту на Vaxzevria, якая больш не вырабляецца і не пастаўляецца.

Як піша The Telegraph, у канцы красавіка AstraZeneca упершыню афіцыйна прызнала, што яе вакцына супраць каранавірусу можа выклікаць пабочныя эфэкты, уключаючы ўтварэньне тромбаў і паніжэньне ўзроўню трамбацытаў у крыві.

51 чалавек падаў да вытворцы калектыўны пазоў. Яны патрабуюць кампэнсацыі шкоды на 125 млн даляраў. Іхныя адвакаты сьцьвярджаюць, што вакцына AstraZeneca небясьпечная, а яе эфэктыўнасьць перабольшаная.

Упершыню пра пабочны эфэкт ад вакцыны заявіў пацыент у 2021 годзе — у мужчыны пасьля прышчэпкі гэтым прэпаратам утварыўся тромб і адбылося кровазьліцьцё ў мозг.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG