Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў


Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца?

Пра гэта ў новым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.

1:00 – Ці будзе ў хуткім часе новая пандэмія ад невядомага раней вірусу

2:45 – Ці можа новы вірус быць і больш заразным і небясьпечным для жыцьця, чым вірус, які выклікае COVID-19

6:03 – Што ўплывае на заразьлівасьць вірусаў і іх небясьпечнасьць

10:05 – Чым звычайныя вірусы падобныя да кампутарных

10:57 – Што такое вірус Х

13:28 – Ці былі эфэктыўнымі локдаўны падчас эпідэміі COVID-19

16:21 – Што могуць зрабіць асобныя людзі, каб мінімізаваць рызыку для сябе і сваіх родных

20:45 – Як хутка можна зрабіць вакцыну, калі зьявіцца новы небясьпечны вірус

23:45 – Якім павінен быць балянс паміж небясьпекай ад вірусу і ад магчымых пабочных эфэктаў прышчэпкі, каб пачынаць масавую вакцынацыю

29:33 – Як Беларусь абароненая ад магчымай новай пандэміі, больш ці менш за іншыя краіны?

31:43 – Як працуе «калектыўны імунітэт»

33:00 – Чаму і як зьяўляюцца новыя вірусы

40:21 – Наколькі вялікая небясьпека, што новы вірус можа трапіць да людзей праз выцек зь лябараторыі

44:46 – Ці могуць вірусы выкарыстоўваць як зброю

47:42 – Ці можна пабачыць прыгажосьць у вірусах

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG