У Беларусі распрацоўваюць вакцыну ад карыесу, пра што расказаў галоўны пазаштатны стаматоляг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Рубніковіч.
«Мы спрабуем стварыць прэпарат, вакцыну, які б перашкаджаў размнажэньню мікраарганізмаў, якія выклікаюць карыес зубоў, перашкаджаў прымацаванасьці гэтых мікраарганізмаў да цьвёрдай тканкі зуба».
Раней улады неаднаразова абяцалі зьнізіць тарыфы на платную стаматалёгію, але першая спроба правалілася.