Відэазапіс зьявіўся на канале Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі.
31 траўня спаўняецца 75 гадоў нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Сабралі яе цытаты ў інтэрвію Свабодзе пра падзеі апошніх гадоў.
Рыскае агенцтва помнікаў перамясьціла помнік паэту Аляксандру Пушкіну, які стаяў у рыскім парку Кронвалда, на склад, каб пазьней перадаць яго музэю Саюзу мастакоў.
Цягам апошніх гадоў многія беларускія і замежныя музыкі праз сваю грамадзянскую пазыцыю страцілі магчымасьць выступаць у Менску і іншых гарадах Беларусі. Хто ж заняў гэтую пустку?
Сквэр знаходзіцца на вуліцы Электрычнай, побач з консульствам Беларусі ў Беластоку. Гэтую вуліцу летась назвалі у гонар Вольнай Беларусі, але мясцовыя жыхары дамагліся вяртаньня старой назвы.
На 29 траўня ў Беларусі налічваецца 1507 палітвязьняў.
«Ёсьць розныя кірункі паслуг: і дызайн, і майстар-клясы ў жывапісе, графіцы, акторскія трэнінгі, розныя музычныя заняткі, вакальныя, запіс і зьвядзеньне трэкаў», — кажа Сяржук Доўгушаў.
Беларускую песьню прадставілі ў «касьмічным» стылі. Відэашэраг стылістычна нагадвае творчасьць мастака Язэпа Драздовіча.
Нядаўна вядомы беларускі гурт N.R.M.by абвесьціў, што плянуе сыграць канцэрт ва Ўкраіне для ваяроў палка імя Кастуся Каліноўскага. Таксама быў абвешчаны збор на неабходныя рэчы для вайскоўцаў. Пагутарылі пра гэта з музыкам гурту Пітам Паўлавым.
У праскай мастацкай галерэі «ArtivistLab» адкрылася выстава, прысьвечаная асэнсаваньню каляніяльнай палітыкі Расеі. На ёй прадстаўленая і экспазыцыя беларускай мастачкі Руфіны Базловай.
Ёй было 83 гады.
Беларускія незалежныя кнігавыдаўцы адзначаюць наяўнасьць фактычнай дзяржаўнай цэнзуры, заявіў прадстаўнік Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» (Літва) Аляксей Ластоўскі 24 траўня ў Варшаве на прэзэнтацыі дасьледаваньня «Незалежнае кнігавыданьне Беларусі: выклікі і магчымасьці».
Раней Міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі мела намер адкрыць у былым доме Гітлера паліцэйскі ўчастак.
Пасьля трохгадовага перапынку адраджаецца фэст LIDBEER. Але музыкаў з «чорнага сьпісу» ў Беларусі не паслухаеш.
Беларуская рэспубліканская навукова-мэтадычная рада ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала прапанову аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці элемэнту «Культура беларускай дуды».
Беларус расказаў, што адбываецца зь «беларускімі» школамі на Падляшшы.
Пагаварылі з акторам Купалаўскага тэатру Міхаілам Зуем, які хутка абяцае раскрыць страшную тайну Алены ЖалудOk і фэномэн папулярнасьці «Шчучыншчыны». Актор прызнаецца, што ў 2020-м у яго не было адчуваньня хуткай перамогі — ён і цяпер разьлічвае на доўгі маратон.
Ганна Комар — адна з самых яркіх маладых беларускіх паэтак, якая была актыўнай удзельніцай пасьлявыбарных пратэстаў у Беларусі ў 2020-м. Зазнала перасьлед і турэмнае зьняволеньне, пра што шмат пісалі ў прэсе і сацыяльных сетках. Цяпер жыве ў Лёндане.
Стаў вядомы юбілейны, трыццаты ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2022 год. Прэмію ў 1993 годзе заснавала беларускае Таварыства Вольных Літаратараў.
У Ноч музэяў 19 траўня ў складзе Гісторыка-культурнага музэя-запаведніка «Заслаўе» адкрыўся Музэй беларускай маляванкі — першы і адзіны ў Беларусі музэй, прысьвечаны росьпісу «маляваных дываноў».
Песьня мае назву «Жыцьцё як жах».
На паэта і музыку Барыса Грабеншчыкова ў Расеі склалі пратакол аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі (частка 1 артыкул 20.3.3 КаАП РФ), паведамляе «Мэдыязона».
Вядомы беларускі опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі з тэатру ў Менску за грамадзянскую пазыцыю, у чэрвені дэбютуе ў славутым тэатры La Scala ў Міляне.
Ці ўсе помнікі гісторыі ў Беларусі беларускія? Ці ўсе зь іх трэба ахоўваць, захоўваць і аднаўляць? І ці можа краіна існаваць бяз помнікаў гісторыі і культуры?
Польшча лічыць неабходным распрацаваць супольны эўрапейскі плян для абароны беларускай культуры, паведамляе Польскае радыё.
Раней Польшча афіцыйна адмяніла выкарыстаньне слова «Калінінград» у дакумэнтацыі.
Дамінаваньне расейскіх выдаўцоў на беларускім кніжным рынку зьяўляецца важнейшым нэгатыўным фактарам, чым шчыльны кантроль за ім з боку дзяржавы, лічыць выдавец.
Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Мастацкі музэй Стэдэлейк у Амстэрдаме, які валодае самай вялікай па-за межамі Расеі калекцыяй твораў Казіміра Малевіча, мае намер адмовіцца ад выкарыстаньня тэрміну «Расейскі авангард».
Гэта другая перамога швэдкі — першая была 11 гадоў таму.
30 гадоў таму ў Наваполацку было створана Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ). Пры ім выходзіў часопіс «Калосьсе», дзейнічала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» і была заснаваная літаратурная прэмія «Гліняны Вялес».
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што Эўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адмовіў Уладзіміру Зяленскаму ў магчымасьці выступіць зь відэазваротам у фінале музычнага конкурсу «Эўравізія».
На гэтым тыдні многія СМІ паведамілі, што для турыстаў адкрылі другі паверх палаца Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёну. Менавіта падчас рэстаўрацыі гэтага палаца, 30 сакавіка 2021 году, там затрымалі мастака Алеся Пушкіна.
Гурт «Let 3» выконвае песьню пра вусатага дыктатара, які носіць вайсковую форму, пагражае сьвету ядзернай зброяй і езьдзіць на трактары.
Набыла моц пастанова Камітэту стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі Рэспублікі Польшча, якая рэкамэндуе выкарыстоўваць толькі польскую назву Królewiec для Калінінграду.
Сёньня ў Лівэрпулі пройдзе першы паўфінал «Эўравізіі». Хоць беларускага выканаўцы на конкурсе ня будзе, беларусы могуць галасаваць.
5 траўня ў Музэі вольнай Беларусі прайшла чытка-пэрформанс п’есы. Паразмаўлялі з рэжысэркай і акторкамі, даведаліся, як прыйшла ідэя, ці задаволеныя яны экспэрымэнтам і што плянуюць далей.
Хоць працы працягваюцца — наноў адбудоўваецца аранжарэя, разбураная ў гады Другой сусьветнай вайны, і капліца — наведаць сядзібу ўжо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.
Стужку «Беларусь 23.34» пра падзеі жніўня 2020 году і людзей, якія зазналі катаваньні на Акрэсьціна, можна паглядзець у інтэрнэце.
Падзеі 8 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
У суботу 6 траўня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці адбыўся абрад Юраўскі карагод, які ўнесены ў Сьпіс сусьветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Замаскварэцкі суд расейскай сталіцы арыштаваў рэжысэрку Яўгенію Бярковіч на два месяцы па абвінавачаньні ў апраўданьні тэрарызму ў сувязі з тэатральнай пастаноўкай «Фініст ясны сокал». Пра гэта паведамляе выданьне «Медиазона».
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы?
Беларускі інстытут навукі і мастацтва Канады (БІНіМ) і Згуртаваньне беларусаў Канады выдалі кнігу Зіны Гімпелевіч «Biełarusian Fine Art: Time and Time Again» (аўтарка перакладае назоў сваёй кнігі як — «Беларускае выяўленчае мастацтва: зноў і зноў»).
Кацярына Маркавец — рэжысэрка дакумэнтальных фільмаў і тэлепраграмаў, адна з аўтараў дакумэнтальнай трылёгіі аб пратэстах у Беларусі для брытанскай The Guardian, сябра журы шэрагу міжнародных кінафэстываляў.
У вёсцы Селішча Ўшацкага раёна абрынулася сьцяна корпуса кляштара бернардынцаў пры касьцёле Сьвятой Веранікі.
У сярэдняй школе № 76 Менска адкрыўся музэй, прысьвечаны народнаму пісьменьніку, ганароваму старшыні праўладнага Саюза пісьменьнікаў Беларусі, генэралу-лейтэнанту Мікалаю Чаргінцу.
У заключнай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.
Ваенны час і жахлівыя краявіды наўкольля вымагаюць простых і ясных словаў.
Загрузіць яшчэ