Першага верасьня ў Варшаве ад 15:00 на летняй пляцоўцы Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa) адбудзецца фэстываль беларускай музыкі «Грай».
Гасьцей падзеі чакаюць выступы вядомых беларускіх гуртоў. У праграме:
- Volski
- «Дай дарогу!»
- Dzieciuki
- J:Морс
- :B:N:
- The Superbullz
- Afterparty — Papa Bo Selektah.
Вядоўцы — Марына Савіцкая і Аляксандар Памідораў.
Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту «Грай» можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо купіць эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзеньне, аксэсуары, сувэніры з нацыянальнай сымболікай і г.д.), певедамілі арганізатары мерапрыемства.
Ад 15-й гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой зайграюць маладыя беларускія выканаўцы.
У польскім Сопаце 2 верасьня пройдзе Mara Fest. У падзеі возьмуць удзел артысты з Польшчы, Украіны і Беларусі:
- Sarsa,
- Brodka,
- Іван Дорн,
- Navi Band,
- Intelligency.
Падчас фэстывалю адбудуцца сустрэчы з папулярнымі блогерамі і інфлюэнсэрамі. Будуць працаваць актыўныя зоны для дзяцей, спартовыя і лягічныя гульні, стэнды майстроў.
Адны з асноўных мэт Mara Fest 2023 — падтрымка жыхароў Украіны. Таму частка прыбытку ад мерапрыемства перавядуць на рахунак дабрачыннай арганізацыі Фонд «Маша», якая дапамагае пацярпелым маці і дзецям з Украіны.