Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Менску прызнала два вершы Дунін-Марцінкевіча і прадмову да збору твораў клясыка «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

абноўлена

Вінцэнт Дунін Марцінкевіч і кніга, некаторыя творы зь якой прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Каляж Свабоды
Вінцэнт Дунін Марцінкевіч і кніга, некаторыя творы зь якой прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Каляж Свабоды

Рэжым Лукашэнкі зьвяртае ўсё пільнейшую ўвагу на кнігі і сыстэматычна пашырае сьпіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Размова пра кнігу выдавецтва «Беларускі кнігазбор» «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы».

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» на просьбу пракуратуры Менску прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да кнігі і два вершы самога клясыка беларускай літаратуры — «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда».

Гэтыя вершы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч напісаў перад паўстаньнем Кастуся Каліноўскага супраць расейскага імпэрскага прыгнёту на беларускіх землях.

Зрэшты, верш «Гутарка старога дзеда» часам прыпісваюць іншым аўтарам — Уладзіславу Сыракомлю ці Вінцэнту Каратынскаму. Тэкст «Гутаркі» публікавалі Карскі, Гарэцкі, яна знаходзіцца ў многіх сучасных хрэстаматыях, цытуецца ў навуковых працах.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўраду» ідэй. Расейская паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданьняў. Хоць непасрэднага ўдзелу Дунін-Марцінкевіча ў паўстаньні не даказалі, яго арыштавалі і пісьменьнік больш за год правёў у менскай турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG