Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбраныя творы Геніюш, Някляева, Арсеньневай і іншых аўтараў трапілі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

На хадайніцтва пракуратуры ўлады забаранілі шэраг кніг, выдадзеных «Беларускім кнігазборам» у розныя гады.

Шэраг выданьняў «Беларускага кнігазбору» дадалі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Раніцай стала вядома пра даданьне ў сьпіс вершаў Дуніна-Марцінкевіча і прадмовы да збору ягоных твораў.

Але, як высьветлілася пазьней, гэта не апошняе ў пераліку друкаванай прадукцыі, якая цяпер апынаецца фактычна пад забаронай. Зьмены заўважыў Reform.by.

Улады абвясьцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» выбраныя творы Лідзіі Арабей, Ларысы Геніюш, Уладзімера Някляева і Натальлі Арсеньневай, выпушчаныя выдавецтвам у пэрыяд з 2000 па 2013 гг.

  • Сэрыя «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с.: [8] с.: іл. — («Беларускі кнігазбор»: Сэрыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-7057-77-1.
  • Сэрыя «Беларускі кнігазбор» Геніюш Л. Выбраныя творы / Уклад., прадм. і камэнт. М. Скоблы. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 616 [8] с.: іл., ISBN 985-6318-84-Х.
  • Сэрыя «Беларускі кнігазбор» Арсеньнева Н. Выбраныя творы / Уклад., камэнт. Л. Caвік; Прадм. А. Сямёнавай. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. — 592 с. [8] с.: іл. — («Беларускі кнігазбор»: Сэрыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 985-6638-55-0.
  • Сэрыя «Беларускі кнігазбор» Някляеў У. Выбраныя творы / Уладзімір Някляеў; уклад., камэнт. В. Болдыравай; прадм. Р. Барадуліна. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 576 с.: [8] с. іл. — («Беларускі кнігазбор»: Сэрыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-6930-74-7.

Раней перасьлед зазнала само выдавецтва, якое ўлады фактычна прымусілі закрыцца. Цяпер у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапляюць творы, прадмовы і цэлыя кнігі выдавецтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG