Адзін з самых вядомых беларускіх опэрных сьпевакоў Ільля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі ў Беларусі за грамадзянскую пазыцыю, у пачатку чэрвеня ўпершыню выступіць у знакамітым тэатры La Scala ў Мілане, паведамляецца на сайце опэры.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка вынес рашэньне аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў «Гімціне». Адпаведны пазоў у суд раней падало галоўнае ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.
Рашэньне прыняў суд Гомельскага раёну 26 красавіка.
У праскім выдавецтве «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча, «дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран».
Пра наватарства пастаноўкі і сёньняшняе гучаньне Караткевіча пагутарылі са стваральнікамі спэктакля — рэжысэрам Мікалаем Халезіным, аўтарам лібрэта паэтам Андрэем Хадановічам, выканаўцам галоўнай ролі сьпеваком Ільлём Сільчуковым і кампазытаркай Вольгай Падгайскай.
Хто на Віленшчыне гаворыць па-беларуску? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
14–16 верасьня ў прэстыжным лёнданскім тэатры Барбікан адбудзецца прэм’ера спэктакля Беларускага свабоднага тэатру «Дзікае паляваньне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесьці Ўладзімера Караткевіча.
У Менску акцыя да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС сёлета праводзіцца ня будзе, паведаміла арганізацыя «Экадом».
25 красавіка пачынаецца праца стрымінгавай плятформы Votvot — новага расейскамоўнага мультымэдыйнага праекту мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Дзейнасьць гэтага інстытуту ня мае аналягаў у гісторыі беларускай дыяспары. Ужо 70 гадоў Беларускі інстытут навукі і мастацтва дасьледуе і папулярызуе гісторыю і культуру Беларусі, ня маючы ані ўласнай сядзібы, ані дзяржаўных фінансаў, ані штату супрацоўнікаў.
Паразмаўлялі з Наталкай Харытанюк пра натхненьне і рэсурсы для самастойнага вывучэньня ангельскай дома.
Беларуская дакумэнталістка расказала Свабодзе пра ідэю стужкі і цяжкасьці падчас здымкаў.
Міжнароднае сьвята кнігі UNESCO дзе-нідзе стала народным. У Каталёніі дзень сьвятога Жордзі (Юр’я) ператварыўся ў дзень Кнігі і Ружы — сёньня там дораць і тыя, і другія (кнігі, натуральна, на роднай мове). У Беларусі пакуль такой завядзёнкі няма, таму хаця б пройдзем ТЭСТ.
Святлана Ціханоўская выступіла на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету, дзе агучыла чатыры галоўныя прыярытэты працы Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Сяргей Абламейка расказвае пра найвялікшую загадку менскай фотагісторыі — поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча і пра прыгожую спробу беларускіх інтэлектуалаў абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе, а таксама пра тых, хто гэтай спробе перашкодзіў.
Чаму многія ўцекачы зь Беларусі гавораць на мове чужой краіны? Да якой літаратуры належаць расейскамоўныя творы беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў? Кім будуць іхныя дзеці, якіх бацькі вывезьлі з радзімы ў несьвядомым узросьце?
Паразмаўлялі з аўтаркай падкасту «Што ты тут забыў», псыхалягіняй, гештальт-тэрапэўткай Кацярынай Розінай. Даведаліся, як ствараўся падкаст, як тэма выбрала аўтарку і чаму гэта пра ўсіх нас.
Свабода сустрэлася з выдаўцом на беластоцкім кніжным кірмашы і даведалася падрабязнасьці гучнай дамовы.
У польскім Модліне (аэрапорт пад Варшавай) узнавілі рэаліі менскага аэрапорта.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1500 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
Міжнародная акцыя ў падтрымку чытаньня «Бібліяноч» прымеркаваная да Сусьветнага дня кнігі і аўтарскага права, заснаванага UNESCO ў 1995 годзе, які адзначаецца штогод 23 красавіка.
Карыстальнікі audiobooks.by у Беларусі бачаць ня сайт, а апавяшчэньне: «Доступ да рэсурсу абмежаваны дзеля выкананьня рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».
У Менску акцыя да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС сёлета праводзіцца ня будзе, паведамляе арганізатары сёлетняга Чарнобыльскага тыдня, арганізацыя «Экадом».
21–23 красавіка ў польскім Беластоку пройдзе кніжная выстаўка, у якой возьмуць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага абʼяднаньня літоўцаў «Гімціне», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.
Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч ужо год вядзе канал на ютубе. Ён расказаў Свабодзе пра свае ўражаньні, пляны і параіў, якія кнігі варта зараз пачытаць беларусам.
Грамадзкі дзеяч, сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін разважае, паводле якога крытэру людзей кідаюць за краты, ці ёсьць лёгіка ў тым, як караюць людзей, якіх людзей караюць, ці дасягаюць карныя органы пастаўленых задачаў і які можа быць адказ грамадзтва на рэпрэсіі.
Удзельнікі гурту Krumkač Арцём Раманаў і Аляксандр Кубышкін выйшлі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» гомельскі валанцёр Ільля Міронаў.
У адзінаццатай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра дзіўнае савецкае разьмініраваньне, пра зносы старых будынкаў для атрыманьня будаўнічага матэрыялу і пра генплян 1946 – 1951 гадоў, які цалкам пагубіў Замчышча.
Як стала вядома, пасьля арышту вызвалілі чатырох супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, затрыманых 29 і 30 сакавіка. Мяркуючы па датах вызваленьня, усе яны былі арыштаваныя на 15 сутак.
Нацыянальная бібліятэка і Славянская бібліятэка ў Празе сумесна з суполкай беларусаў Чэхіі «Скарына» зладзілі выставу «Толькі ў Чэхіі я была цалкам беларускай» і вечарыну, прысьвечаную Ларысе Геніюш, прымеркаваную да 40-й гадавіны яе адыходу з жыцьця.
Выступаючы з пасланьнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заклікаў да аб’ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя.
З афішы расейска-беларускага сэрыялу «За паўгадзіны да вясны» прыбралі выяву актора-купалаўца, які выконваў ролю бубнача Аляксандра Дзямешкі. Актора няма ў тытрах, а ў самім фільме месцамі заблюрылі ягоны твар.
Пра дапамогу заявіла намесьніца міністра культуры Расеі Ала Манілава на IV міжнароднай канфэрэнцыі «Расейскі тэатар за мяжой як інстытут расейскай культуры».
У тэатры расказалі, што Ахеджакава звольнілася па ўласным жаданьні з 5 красавіка, паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы РИА «Новости», ТАСС і «Интерфакс».
У дзясятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра нямецкія бамбаваньні і падпалы першых дзён вайны, пра знос немцамі паловы Старога гораду, а таксама пра савецкія бамбаваньні часоў акупацыі і вызвольнага штурму.
Менгарсавет прысвоіў назвы дзьвюм новым вуліцам і адной плошчы ў Менску.
Невялікая сьвятыня — помнік архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя. Яе ўзьвялі ў гонар сьвятога Казіміра, заступніка мястэчка. Сьвяты Казімір — гістарычная асоба, якая была кананізаваная. Выява сьвятога ёсьць і на гербе мястэчка.
Падрыхтавалі яркія факты пра Ларысу Геніюш з кнігі «Духу магутныя чары» і ейных успамінаў «Споведзь». 7 красавіка спаўняецца сорак гадоў, як паэтка адышла ў іншы сьвет.
У часе выступу Далгаполаў і Аганісьян абыгралі ў жарце абставіны тэракту ў Санкт-Пецярбургу, у выніку якога загінуў ваенны карэспандэнт Уладлен Татарскі.
6 красавіка 1943 году ў Нью-Ёрку выйшла ў сьвет кніга Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры (фр. Antoine de Saint-Exupéry) «Маленькі прынц».
Наклад папулярнага выданьня знаходзіўся ў сілавікоў больш за два гады.
У лік трох фіналістаў Прэміі маладых дырыгентаў імя Гербэрта фон Караяна выбралі беларускага дырыгента Віталя Алексяёнка.
Хто дапамог Яўхіму Карскаму стварыць «Этнаграфічную мапу беларускага племені»? Якую ролю ў ягоным жыцьці адыгралі князі Сьвятаполк-Мірскія? І якіх палітычных поглядаў у сапраўднасьці прытрымліваўся навуковец?
Беларускія кнігі прадстаўляліся на «Кніжным арсэнале» у Кіеве з 2008 году. Каля стэндаў зь імі заўжды зьбіраліся вялікія чэргі, на беларускія выданьні меўся вялікі попыт з боку ўкраінскіх чытачоў.
Беларуская спявачка Ганна Шаркунова, якая ў 2020 годзе падтрымала пратэсны рух і зараз жыве за мяжой, запісала песьню на словы палітвязьня адваката Максіма Знака.
Разам з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам падрыхтавалі простыя пытаньні і адказы пра замену трансьлітарацыі геаграфічных назваў.
Загрузіць яшчэ