Адбылося некалькі падрываў.
Народным дэпутатам Украіны рэкамэндавалі не прыяжджаць ва ўрадавы квартал 22 лістапада праз пагрозу абстрэлу цэнтру Кіева.
Асуджаная беларуска нарадзілася ў вёсцы Дубраўцы Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Міністэрства юстыцыі, іншыя кампэтэнтныя органы і суды Ўкраіны не супрацоўнічаюць зь Беларусьсю ў пытаньнях прававой дапамогі і экстрадыцыі ў цывільных і крымінальных справах.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму грамадзкаму вяшчальніку «Суспільнe» заявіў, што пры будучай адміністрацыі ЗША на чале з абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам «вайна скончыцца хутчэй».
Згодна з заканадаўствам Украіны, меру стрыманьня пры неабходнасьці могуць прадоўжыць або зьмяніць на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі. Яўген Шаўчэнка можа абскардзіць гэтае рашэньне.
Беларусы, якія ваююць ці жывуць ва Ўкраіне, працягваюць сутыкацца з шэрагам праблемаў. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі прызнаюць, што ня могуць дамовіцца з афіцыйным Кіевам і вырашыць праблемы суайчыньнікаў.
Дзейнаму народнаму дэпутату Ўкраіны абвясьцілі падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны. Сьледзтва ўстанавіла, сярод іншага, яго кантакты з прадстаўнікамі амбасады Беларусі.
У кастрычніку Ўладзмір Зяленскі назваў ядзерную зброю альтэрнатывай сяброўству ў NATO.
Ураджэнец Магілёва меў украінскае грамадзянства і жыў у Крыме. Там ён застаўся і пасьля анэксіі паўвострава Расеяй. Ён разрываў кантракт з расейскай арміяй за нявыплату грошай, але потым зноў вяртаўся на службу і ваяваў супраць Украіны, паверыўшы прапагандзе.
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які арганізоўваў перапраўленьне за мяжу ўхілістаў ад мабілізацыі. Перад гэтым ён расказаў БТ, як працуе.
Краіны-сябры Эўрапейскага зьвязу дагэтуль не дасягнулі кансэнсусу адносна пераносу на тэрыторыю Ўкраіны навучаньня ўкраінскіх вайскоўцаў у рамках Дапаможнай вайсковай місіі Эўразьвязу (EUMAM Ukraine).
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан на фоне перамогі рэспубліканца Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША заклікаў краіны ЭЗ распрацаваць новую стратэгію адносна вайны ва Ўкраіне.
Беларуска пасьля некалькіх спроб выехаць з Украіны сама прыйшла ў міграцыйныя органы па дапамогу ў вяртаньні ў Беларусь.
А ў Маскву зь візытам прыбыла міністарка замежных спраў КНДР Сон Хі.
У выніку расейскага абстрэлу вайсковага аэрадрому ў Івана-Франкоўску ў 2022 годзе загарэўся склад з палівам, загінуў адзін чалавек, атрымалі раненьні тры вайскоўцы і дзьве цывільныя супрацоўніцы аэрадрому.
Як паведамляе прэсавая служба Пэнтагону, новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на 425 мільёнаў даляраў прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority).
Газэта The New York Times са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі ЗША сьцьвярджае, што ў адным з сакрэтных пунктаў пляну перамогі, які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў лідэрам краін Захаду, значылася просьба разьмясьціць ва Ўкраіне крылатыя ракеты Tomahawk.
Лідэры дзьвюх краін абмеркавалі разьвіцьцё кантактаў на фоне паведамленьняў аб адпраўцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расею.
Антонію Гутэрыш хацеў прыехаць ва Ўкраіну пасьля свайго візыту ў Расею.
Сацыялягічнае дасьледаваньне паказала, што назіраецца тэндэнцыя зьніжэньня колькасьці ўкраінцаў, якія нэгатыўна ставяцца да Беларусі, хоць лічбы па-ранейшаму застаюцца адны з самых высокіх.
Ігар Кізім параўнаў заявы Лукашэнкі аб тым, што «ён ня ўцягнуты ў канфлікт», з выказваньнямі Ўладзіміра Пуціна «мы яшчэ не пачыналі».
Прэзыдэнт Украіны зноў падкрэсьліў, што справядлівага міру ва Ўкраіне можна дасягнуць толькі на аснове Статуту ААН.
Генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін абвясьціў, што сыходзіць у адстаўку, гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Офісам генпракурора Ўкраіны 22 кастрычніка.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году насельніцтва Ўкраіны скарацілася больш як на 10 мільёнаў чалавек, што складае прыкладна чвэрць насельніцтва краіны.
Запісы, атрыманыя Радыё Свабода, паказваюць, што Агенцтва ААН за мірную ядзерную энэргетыку спансавала дасьледаваньні расейскіх дасьледчых інстытутаў у Крыме, украінскім паўвостраве, які Масква захапіла ў 2014 годзе. Кіеў называе гэта парушэньнем свайго сувэрэнітэту.
Што вядома пра Ўсясьветную асацыяцыю выбарчых органаў?
Кіеў патрабуе жорсткага адказу маштабаваньню расейскай агрэсіі.
Экспэрты назвалі функцыю, якую выконвае Аляксандар Лукашэнка для Расеі.
Плян уключае пяць пунктаў.
Перад гэтым для продажу ва Ўкраіне забаранілі 16 кніг рэлігійнага характару, у тым ліку мінімум дзьве, выдадзеныя ў выдавецтве Беларускага Экзархату.
Транспартнымі паслугамі займаліся жыхары Данецкай вобласьці. Яны знаходзяцца пад хатнім арыштам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адправіўся ў эўрапейскі тур, які мусіў папярэднічаць сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў фармаце «Рамштайн». Ужо ў часе ягонага ўдзелу ў саміце «Украіна — Паўднёва-Усходняя Эўропа» стала вядома аб пераносе тэрмінаў сустрэчы групы «Рамштайн».
Раней стала вядома, што ўкраінцы плацяць «праваднікам» тысячы даляраў за перасячэньне мяжы зь Беларусьсю, каб пазьбегнуць мабілізацыі.
Беларускі вытворца мінэральных угнаеньняў «Гродна Азот» пастаўляў сваю прадукцыю ва Ўкраіну пад выглядам вырабленай у Туркмэністане праз кампанію, зарэгістраваную ў Аб’яданых Арабскіх Эміратах грамадзянамі Турэччыны.
20 верасьня стала вядома, што Нацыянальны каардынацыйны цэнтар кібэрбясьпекі забараніў усталёўваць і выкарыстоўваць Telegram на службовых прыладах супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады.
Украіна канцэнтруецца на ўласнай вытворчасьці ўзбраеньня, ракет і іншых снарадаў.
Сярод забароненых для продажу кніг БПЦ пераважна перакладная літаратура матывацыйнага і папулярнага характару.
У верасьні тры праваабарончыя арганізацыі — Freedom House, Рэгіянальны цэнтар правоў чалавека і цэнтар ZMINA —перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.
Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю.
Перад гэтым Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і віцэ-прэзыдэнтам, кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гарыс.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не плянуе на гэтым тыдні сустракацца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які знаходзіцца зь візытам у Злучаных Штатах.
Украінскі дэпутат, абвінавачаны ў карупцыі, нібыта незаконна перайшоў мяжу з Румыніяй, дзе падаў запыт на прытулак, піша «Українська правда». Гаворка ідзе пра Андрэя Адарчанку, дэпутата партыі «Слуга народу», якога абвінавачваюць у спробе падкупіць іншага дзяржаўнага чыноўніка.
Расейскае войска ўдарыла па доме састарэлых у горадзе Сумы. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
У міністэрстве рэкамэндавалі грамадзянам не паліць вогнішчаў і быць пільнымі з вогненебясьпечнымі прадметамі.
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі аб накіраваньні афіцыйных зваротаў у ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з заклікам далучыцца да гуманітарных місій у Курскай вобласьці.
Упершыню Ўкраіне ўдалося вярнуць дадому адразу 23 жанчын.
У Беларусі таксама ёсьць выпадкі, калі працу ва Ўкраіне не ўключаюць у пэнсійны стаж.
«Наконт Беларусі. Канцэнтрацыю бачылі. Бачылі даўно. Кантралюем гэты працэс», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Загрузіць яшчэ