Сяржук Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Свае нататкі зь мінулага тыдня прадстаўляе Сяржук Вітушка — лідэр колішніх талакоўцаў, які быў добра вядомы ў беларускім моладзевым асяродку ў час перабудовы. Цяпер жыве ў Вільні і ўважліва сочыць за падзеямі на радзіме, але яго асабісты актыўны ўдзел у грамадзкім і палітычным жыцьці краіны моцна абмежаваны. Апроч іншых праблемаў, Сяржуку давялося прыстасоўвацца да жыцьця ў цемры, бо ён страціў зрок. Старонкі прыватнага дзёньніка Сяржука Вітушкі, які мы прапануем вашай увазе, не былі напісаныя. Свой дзёньнік ён занатоўвае толькі ў думках.