Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове невядомы застрэліў экс-дэпутатку Вярхоўнай Рады Ірыну Фарыён

абноўлена

Ірына Фарыён
Ірына Фарыён

У былую дэпутатку Ірыну Фарыён стралялі на вуліцы Масарыка ў Львове.

Нападнік у пальчатках выкарыстаў зброю без глушыцеля, куля трапіла ў скронь Фарыён.

Яе адвезьлі ў лякарню. Некалькі гадзін яна знаходзілася ў цяжкім стане. А 23.30 стала вядома, што яна памерла.

Ірына Фарыён часта крытыкавала расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны. У 2010 годзе яна сказала, што ўкраінцы, якія называюць роднай мовай расейскую, — гэта «ўкраінцы-дэгенэраты», якіх трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці.

У 2015 годзе Сьледчы камітэт Расеі распачаў адносна Фарыён крымінальную справу паводле артыкулаў КК РФ аб падбухторваньні да ўчыненьня забойства і распальваньні варожасьці за заклікі «зьнішчыць Расею як дзяржаву і расейцаў як групу асобаў паводле нацыянальнай прыкметы».

Летась Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальнае вядзеньне ў дачыненьні да Фарыён з прычыны яе слоў, што яна катэгарычна не ўспрымае расейскамоўных вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны і ня можа назваць іх украінцамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG