Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы завяло афіцыйнага ката


Міністэрства замежных справаў Літвы завяло афіцыйнага ката. Пра гэта паведаміў кіраўнік літоўскага МЗС Габрыелюс Ландсбергіс.

Ён напісаў у сацсетцы Х, што супрацоўнікі ведамства знайшлі бяздомнае кацяня ва ўнутраным двары будынку МЗС у Вільні і вырашылі прытуліць яго.

Кацяняці далі імя Ранга. Пол жывёлы ведамства не ўдакладняе. Ландсбергіс напісаў, што Ранга стане «афіцыйным катом Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі».

Традыцыя трымаць жывёл на афіцыйнай службе распаўсюджаная ў Эўропе. Адзін з самых вядомых «дзяржаўных» катоў — кот Лары, які займае пасаду мышалова ў рэзыдэнцыі брытанскіх прэм’ер-міністраў у Лёндане на Даўнінг-стрыт, 10. Лары быў узяты з прытулку і за 17 гадоў жыцьця вітаў у рэзыдэнцыі ўжо шэсьць кіраўнікоў ураду Вялікай Брытаніі. Ад імя Лары вядзецца папулярны блог у сацсетцы Х.

Афіцыйная пасада ката-мышалова ў прэмʼерскай рэзыдэнцыі ў Брытаніі існуе з 1929 году. Да канца 1990-х на ўтрыманьне ката-мышалова на Даўнінг-стрыт выдзяляліся дзяржаўныя сродкі. Пазьней казначэйства адмяніла выплаты, і цяпер каты Даўнінг-стрыт, 10 жывуць на дабрачынныя ахвяраваньні.

Гісторыя «афіцыйных катоў» ёсьць і ў Латвіі, яе пачаў былы мэр Рыгі Ніл Ушакоў, які ў 2011 годзе пасяліў у рыскай ратушы двух кацянят. Шляхам рэфэрэндуму гараджане выбралі для іх два імені, латыскае і расейскае — Мурыс і Кузя. Каты сталі неафіцыйнымі сымбалямі Рыгі, здымаліся для паштовак і календароў і карысталіся ў рыжанаў ня меншай папулярнасьцю, чым палітыкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG