Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрпол выключыў рэжысэра Гнёта з «чырвонага сьпісу» асобаў у міжнародным вышуку


Андрэй Гнёт
Андрэй Гнёт

Інтэрпол выключыў беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта з «чырвонага сьпісу» асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.

Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), адпаведная інфармацыя зьмяшчаецца ў лісьце Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу на адрас прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Сэрбіі.

«Інтэрпол прызнае палітычную подбіўку справы журналіста. Як вынікае зь ліста, знаходжаньне Андрэя Гнёта ў „чырвоным сьпісе“ супярэчыць артыкулам 2 і 3 Статуту Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі», — зазначае БАЖ.

29 лютага паведамлялася, што Інтэрпол праводзіць праверку падставаў вышуку рэжысэра беларускімі ўладамі.

41-гадовы Гнёт — рэжысэр тэлерэклямы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднаньня SOS.by, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Працаваў зь вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, «Бульбаш», «Аліварыя», «Спартак», «Беллакт», World of Tanks.

Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 году памежнай службай Сэрбіі пасьля прылёту ў Бялград, пасьля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрыманьня — знаходжаньне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрполу ад 21 верасьня 2023 году. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага перасьледу.

Праваабаронцы і адвакат Гнёта настойваюць, што яго перасьледуюць з палітычных, а не эканамічных матываў, як сузаснавальніка SOS.by.

31 мая суд у Бялградзе пастанавіў, што патрабаваньне выдаць Гнёта беларускім праваахоўным органам законнае і павінна быць задаволенае «ў мэтах яго прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці па абвінавачаньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў)».

Рашэньне Гнёт і яго адвакат атрымалі 13 чэрвеня і падалі апэляцыю.

Цяпер рэжысэр знаходзіцца ў Бялградзе пад хатнім арыштам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG