Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 беларусаў і 15 расейцаў: МАК зацьвердзіў сьпіс нэўтральных спартоўцаў, якія прымуць удзел у Алімпіядзе ў Парыжы


Валянтэрка на фоне лягатыпу Аліпіяды ў Парыжы алімпійскай вёсцы ў Сэн-Дэні, на поўнач ад Парыжа, 18 ліпеня 2024 году
Валянтэрка на фоне лягатыпу Аліпіяды ў Парыжы алімпійскай вёсцы ў Сэн-Дэні, на поўнач ад Парыжа, 18 ліпеня 2024 году

Міжнародны алімпійскі камітэт канчаткова зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, якія будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе, паведамляе dpa.

У сьпісе — 16 спартоўцаў зь Беларусі, якія будуць выступаць як індывідуальныя нэўтральныя спартоўцы ў 9 відах спорту:

  • акадэмічнае веславаньне (Яўген Залаты і Тацяна Клімовіч),
  • барацьба (Абубакар Хаслаханаў),
  • веласпорт (Ганна Церах),
  • веславаньне на байдарках і каноэ (Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна),
  • плаваньне (Аліна Змушка, Ільля Шымановіч і Анастасія Шкурдай),
  • скачкі на батуце (Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская),
  • стральба (Дар’я Чупрыс і Аляксандра Пятрова),
  • тэквандо (Георгі Гурцыеў),
  • цяжкая атлетыка (Сюзанна Валадзько і Яўген Ціханцоў).

Удзел у Алімпійскіх гульнях прыме вядомая беларуская бягуха Крысьціна Ціманоўская — яна будзе выступаць за Польшчу.

Таксама ў сьпісе 15 расейскіх спартоўцаў, якія будуць выступаць у пяці відах спорту: тэніс, веславаньне на каноэ, плаваньне, веласпорт і скачкі на батуце.

Беларускія і расейскія атлеты могуць спаборнічаць «у якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў» (без выкарыстаньня сьцяга, гімна і іншай сымболікі сваіх дзяржаў).

  • На папярэдняй Алімпіядзе ў Токіё Беларусь прадстаўлялі 108 спартоўцаў.
  • 16 ліпеня сьпіс з 16 атлетаў, якія выступяць на Гульнях-224 у Парыжы зацьвердзіў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі. Ня ўсе беларускія спартоўцы, якія заваявалі ліцэнзіі, атрымалі запрашэньне на Гульні ад МАК. Былі дапушчаныя да спаборніцтваў, але адмовіліся ад удзелу барцы Ягор Акуліч, Уладзіслаў Казлоў, Дзьмітры Зарубскі, Віялета Рэбікава, Крысьціна Сазыкіна, тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.
  • Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году.
  • Алімпіяду ў Парыжы не пакажуць па беларускім і расейскім дзяржаўным тэлебачаньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG