Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раскрытыкаваў беларусаў, якія пацярпелі ад непагадзі: «Чакаюць, што ўлады вырашаць усе праблемы, і пальцам не варухнуць»


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 19 ліпеня на сэлектарнай нарадзе зьвярнуўся да беларусаў, што пацярпелі ад урагану, перадае БелТА.

«Людзі да гэтага часу крыўдзяцца: тое ня зроблена, гэта ня зроблена. Вы ведаеце, што раніцай і ўвечар я ўвесь час у рэжыме допыту меў зносіны з чальцамі ўраду, міністрамі, якія гэтым займаліся. Даручыў паглядзець, што ня зроблена, як рэагуюць людзі, што Камітэт дзяржкантролю, што старшыня Камітэту дзяржбясьпекі далажылі аб праблемах, якія ёсьць», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Ён падкрэсьліў, што сярод беларусаў «ёсьць такія грамадзяне, для якіх усё заўсёды будзе дрэнна».

«Людзі ня хочуць разумець, што гэта надзвычайная сытуацыя. Вайна проста, толькі няма стральбы з аўтаматаў і кулямётаў. Тое самае, што на вайне. І ніхто не задаецца пытаньнем: а што ты зрабіў для таго, каб пераадолець гэтую катастрофу?» — сказаў Лукашэнка.

Ён сказаў, што ёсьць тыя, хто дапамагае прыбіраць завалы і дрэвы ў пацярпелых рэгіёнах, аказвае садзейнічаньне камунальнікам. Але існуюць, паводле яго, і тыя, «хто чакае, што ўлады вырашаць усе праблемы, і пальцам не варухнуць».

«Гэта мае прэтэнзіі як прэзыдэнта да людзей. Але ж, калі ў цэлым паглядзець, ёсьць маса недахопаў. Гэта наша хвароба: бравурныя даклады — вось там добра, там добра. Навошта вы мне хлусіце?» — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

  • Падзеньне дрэваў у выніку непагадзі 13 і 14 ліпеня прывяло да гібелі шасьці чалавек.
  • Па стане на 19 ліпеня пацярпелыя ад непагадзі рэгіёны Лукашэнка не наведаў. Туды накіраваўся кіраўнік адміністрацыі Дзьмітры Круты. 17 ліпеня ён «праінспэктаваў» Мазырскі і Калінкавіцкі раёны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG