Новае расьсьледаваньне каманды «Бюро» расказвае пра тое, як беларускія прадпрымальнікі прадаюць у Расею мікрасхемы падчас вайны з Украінай.
Беларусы занялі другое месца па колькасьці пададзеных заяваў на атрыманьне дазволу на жыхарства (ДНЖ) з пачатку 2024 году.
Хакерская групоўка DumpForums 14 лістапада заявіла, што ўзламала сетку Нацыянальнага банка Беларусі і атрымала доступ да базы дадзеных карыстальнікаў.
Сярэдні ўзрост загінулых — 20 гадоў, малодшым было па 18 гадоў.
Цэны на плодаагароднінную прадукцыю (сэзонныя тавары) ў Беларусі ў кастрычніку вырасьлі на 11% (у верасьні — 14,9%, жніўні — на 18,9%), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам Беларусі агляду інфляцыйных працэсаў, піша «Позірк».
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 году, суправаджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».
Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам? Адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Наколькі вялікія шанцы на тое, што выбары наступнага году стануць пачаткам транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, дасягнутага пад ціскам Трампа?
Беларуская дыяспара пачынае маніторынг выкананьня ў Грузіі права на палітычны прытулак, ён працягнецца сама меней паўгады, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк.
Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
Сейм Літвы прагаласаваў за выбраньне сьпікерам парлямэнту лідэра Дэмакратычнага зьвязу «У імя Літвы» Саўлюса Сквярняліса.
Дзейнаму народнаму дэпутату Ўкраіны абвясьцілі падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны. Сьледзтва ўстанавіла, сярод іншага, яго кантакты з прадстаўнікамі амбасады Беларусі.
14 лістапада амэрыканская і кітайская валюты зноў падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
У студзені — верасьні 2024 году рэнтабэльнасьць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,8% — на 1,2 працэнтнага пункта менш, чым за дзевяць месяцаў 2023 году (9%), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Праз тыдзень ад пачатку збору подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку ўжо сабралі больш за 700 тысяч подпісаў.
Аварыя адбылася на дарозе ў кірунку гораду Познань.
Больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў страйкамаў на прадпрыемствах затрымалі зь верасьня 2020 году.
Акцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў у Грузіі, у прыватнасьці адмовы ў палітычным прытулку, прайшла пад канцылярыяй ураду ў Тбілісі, паведаміў «Позірку» адзін з арганізатараў праваабаронца Раман Кісьляк.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Польскія спэцслужбы гавораць, што мужчына быў удзельнікам злачыннай групоўкі, якая на заказ расейскай выведкі ўчыняла падпалы і іншыя акты сабатажу ў Польшчы.
Якія гарантыі бясьпекі можа атрымаць Украіна ад Трампа? Ці пагодзіцца новы амэрыканскі прэзыдэнт, каб Лукашэнка заняў месца за сталом мірных перамоваў? Наколькі ўзрастаюць шанцы на тое, што ў Менск вернецца амэрыканскі амбасадар?
У студзені–верасьні 2024 году замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 5,4 млрд даляраў.
Фота зь нямецкага архіву паказваюць, як выпрабоўвалі бар’еры, якія павінны былі не дазволіць грамадзянам Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі ўцячы ў Заходні Бэрлін — нават калі для таго, каб перадухіліць уцёкі, людзей трэба было забіць.
Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
Калесьнікава больш за чатыры гады знаходзіцца за кратамі і напярэдадні ўпершыню за 21 месяц ад яе зьявіліся навіны — рэжым Лукашэнкі паказаў ейную сустрэчу з бацькам.
У 2020 годзе мастачка пачала ствараць партрэты беларускіх палітычных зьняволеных.
Выглядае, што ў Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся сур’ёзны канкурэнт на званьне галоўнага саюзьніка Ўладзімера Пуціна ў вайне супраць Украіны. Хто ён? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
У кастрычніку Ўладзмір Зяленскі назваў ядзерную зброю альтэрнатывай сяброўству ў NATO.
Улады Беларусі прапрацоўваюць магчымасьць павялічыць падатковую нагрузку ў краіне. Сярод іншага, плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў.
Раней Літва дэнансавала пагадненьні аб мытным супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй.
14 лістапада ў Магілёўскім абласным судзе пачынаюць судзіць магіляўчаніна Паўла Чуркіна, якога затрымалі праз падазрэньне ў супрацоўніцтве з вайсковай выведкай Украіны. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць, як улада стварае карцінку для Захаду на тэму «ня ўсё так адназначна», і заяўляе, што ўсе кандыдаты ў прэзыдэнцкай кампаніі — гэта розныя гатункі Лукашэнкі.
Падзеі 14 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
«Масфільм» перадаў расейскаму войску танкі, баявыя машыны пяхоты і цягачы, заявіў гендырэктар кінаканцэрну Карэн Шахназараў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.
Рашэньне аб ліквідацыі ўласьнік фірмы прыняў 6 лістапада. Кампанія працавала на беларускім рынку з 1994 году.
Як паведамілі ў СК, фігурантамі расьсьледаваньня сталі ўдзельнікі ініцыятывы «Супраціў» Павал Кулажанка і былы вайсковец Віталь Пацехін. Абодва знаходзяцца за мяжой.
З 1 снежня 2024 году грузавікі, якія выяжджаюць зь Літвы празь зьнешнюю мяжу Эўразьвязу, павінны будуць загадзя рэгістравацца ў электроннай чарзе.
Паўночнакарэйскія вайскоўцы, якіх Пхэньян накіраваў у Расею для падтрымкі расейскага войска ў Курскай вобласьці, бяруць удзел у баявых дзеяньнях, заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Вэдант Патэл.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду прыняў у Белым доме абранага прэзыдэнта Дональда Трампа. Як адзначае «Голас Амэрыкі», сустрэча заклікана прадэманстраваць плаўны пераход ад адной адміністрацыі да іншай.
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым, хто ўжо выйшаў? І што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году?
Паводле зьвестак Белстату, найбольш за год падаражэў аліўкавы алей — на 63,5%, за ім — бульба (на 62%).
Выглядае, што ў Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся сур’ёзны канкурэнт на званьне галоўнага саюзьніка Ўладзіміра Пуціна ў вайне супраць Украіны.
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях, кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга.
Асіфа Рахмана арыштавалі ў аўторак, 12 лістапада, у Камбоджы, і ён мае стаць перад судом на амэрыканскім архіпэлягу Гуам.
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве?
22,9% апытаных дасьледчыкамі BEROC жыхароў Беларусі, якія маюць дзяцей, хацелі б, каб у будучыні іх дзіця абрала ў якасьці сфэры самарэалізацыі працу ў сілавых структурах.
У Абхазіі 12 лістапада вызвалілі затрыманых апазыцыйных актывістаў, якія выступаюць супраць расейска-абхаскага інвэстыцыйнага пагадненьня.
Сёлета з Польшчы ў Беларусь дэпартавалі 9 чалавек, якім адмовілі ў міжнароднай абароне.
Загрузіць яшчэ