Сакрэтны палігон ва Ўсходняй Нямеччыне, на якім Штазі ўдасканальвала Бэрлінскі мур
Фота зь нямецкага архіву паказваюць, як выпрабоўвалі бар’еры, якія павінны былі не дазволіць грамадзянам Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі ўцячы ў Заходні Бэрлін — нават калі для таго, каб перадухіліць уцёкі, людзей трэба было забіць.

1
Аўтамабіль уяжджае ў бар'ер на сакрэтным палігоне ва Ўсходняй Нямеччыне, дзе выпрабоўвалі перашкоды для людзей, якія спрабавалі зьбегчы праз пункты пропуску ва Ўсходнім Бэрліне.
Гэтае фота з 1980 году захоўваецца ў нямецкім Архіве дакумэнтаў Штазі разам зь іншымі, якія паказваюць, на якія высілкі ішлі ўлады Ўсходняй Нямеччыны, каб спыніць тых, хто спрабаваў уцячы з краіны, нават калі іх трэба было для гэтага забіць.

![Наступствы выпрабаваньня бар'ера на сакрэтным палігоне ва Ўсходняй Нямеччыне. Доктар Гэргард Зэльтэр, кіраўнік дасьледаваньняў фонду «Бэрлінскі мур», расказаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, што гэтыя фота былі зробленыя на палігоне ва Ўсходняй Нямеччыне, месцазнаходжаньне якога дагэтуль застаецца сакрэтам. «Мы маем файлы з фэдэральных архіваў, дзе згадваюцца [гэтыя палігоны], але мы ня ведаем пра іх больш нічога», — сказаў ён. ](https://gdb.rferl.org/7c1977fd-26c9-4ae6-a426-da579de827eb_w1024_q10_s.jpg)
2
Наступствы выпрабаваньня бар'ера на сакрэтным палігоне ва Ўсходняй Нямеччыне.
Доктар Гэргард Зэльтэр, кіраўнік дасьледаваньняў фонду «Бэрлінскі мур», расказаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, што гэтыя фота былі зробленыя на палігоне ва Ўсходняй Нямеччыне, месцазнаходжаньне якога дагэтуль застаецца сакрэтам. «Мы маем файлы з фэдэральных архіваў, дзе згадваюцца [гэтыя палігоны], але мы ня ведаем пра іх больш нічога», — сказаў ён.

3
Пара глядзіць цераз мур на Ўсходні Бэрлін у красавіку 1983 году.
Зальтэр кажа, што выпрабаваньне бар'ераў супраць аўтамабіляў было толькі часткай маштабных дасьледаваньняў, скіраваных на тое, каб утрымаць людзей у паліцэйскай дзяржаве. Ён кажа, што сама канструкцыя Бэрлінскага муру выпрабоўвалася, «каб супрацьстаяць атакам аўтамабілямі, выбухоўкай, а таксама яна мусіла вытрымаць прыродныя зьявы — каб яе, напрыклад, не размыла вадой падчас моцных залеваў».

4
Грузавік уразаецца ў бар'ер на сакрэтным палігоне.
Гаральд Егэр, былы падпалкоўнік Штазі, расказаў нямецкім журналістам у 2010 годзе: «Штораз, калі мяжу пераадольваў нейкі ўцякач, такое здарэньне аналізавалі. Таму Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі стварала працоўныя групы, каб тэхналягічна паляпшаць канструкцыі, якія пасьля выпрабоўвалі».

5
Гэта адна са шматлікіх канструкцый, якія разьмяшчалі каля Бэрлінскага муру ад сярэдзіны 1960-х гадоў, каб прабіваць абутак людзей, якія спрабавалі ўцячы з Усходняй Нямеччыны. Гэты кавалак «сталінскага газону» захоўваецца ў музэі фонду «Бэрлінскі мур».

6
Уладам Усходняй Нямеччыны даводзілася ўвесь час змагацца, каб спыніць уцёкі людзей з «рэальнага сацыялізму», бо тыя прыдумлялі ўсё новыя спосабы зьбегчы на свабоду.
Гэты грузавік у лютым 1989 году ўехаў у канструкцыю, якая была часткай Бэрлінскага муру. Трое жыхароў Усходняй Нямеччыны ў гідракасьцюмах выскачылі з грузавіка і скокнулі ў раку Шпрэе. Двое зь іх пасьпяхова даплылі да Заходняга Бэрліну, а трэцяга дагнала патрульная лодка памежнай службы НДР і ён трапіў у турму.

7
Машына едзе на шыпы падчас выпрабаваньняў на сакрэтным палігоне Штазі ў 1980 годзе.

8
Фота з архіваў Штазі, як мяркуецца, паказвае няўдалую спробу прарвацца праз памежны пераход з Усходняй Нямеччыны ў 1982 годзе.
Тысячы людзей здолелі вырвацца на свабоду з Усходняга Бэрліну, але сама меней 140 чалавек загінулі падчас такіх спробаў у пэрыяд з 1961-га да 1989 году.

9
Сваякі Крыса Гефроя, у тым ліку ягоная маці Карын (сьпераду справа), на ягоным пахаваньні ва Ўсходнім Бэрліне.
Гефрой быў апошнім, каго застрэлілі падчас спробы ўцячы з Усходняга Бэрліна, пасьля таго як ён забраўся на Бэрлінскі мур ў лютым 1989 году. Бэрлінскі мур быў разбураны, фактычна спыніўшы існаваньне камуністычнага рэжыму ва Ўсходняй Нямеччыне, 9 лістапада 1989 году.