Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 12 лістапада паведаміў, што выбраў на ролю дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы ў сваёй будучай адміністрацыі былога афіцэра спэцназу кангрэсмэна Майка Ўолца.
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Пасьля 2020 году колькасьць новых беларускіх кніг, якія намінуюць на літаратурную прэмію Ежы Гедройця, скарачаецца, заявілі на прэс-канфэрэнцыі 12 лістапада арганізатары цырымоніі ўручэньня прэміі.
Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне «Тэрор» 12 лістапада заявіў пра спыненьне свайго існаваньня. Паведамленьне зьявілася ў тэлеграм-канале падразьдзяленьня.
Лукашэнка і раней любіў наведваць вялікія міжнародныя форумы. Цяпер да гэтага дадаўся «сындром 2020 году» — сытуацыя, калі многія краіны не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам, увялі санкцыі — адпаведна, геаграфія магчымых паездак значна звузілася.
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў ЗША? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Расказвае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
12 лістапада Малдова ўручыла амбасадару Расеі ў Кішынёве ноту пратэсту. У заяве МЗС Малдовы адзначаецца, што Расея спрабавала дэлегітымізаваць дэмакратычны працэс прэзыдэнцкіх выбараў.
12 лістапада галоўны ідэоляг Менгарвыканкаму і старшыня «Саюзу жанчын» Вольга Чамаданава заявіла, што спыняе ўдзел у выбарах-2025 у Беларусі.
Дзяржаўная Дума Расеі прыняла закон аб забароне ўсынаўленьня расейскіх дзяцей грамадзянамі дзяржаў, дзе можна мяняць пол — шляхам апэрацыі або толькі ў дакумэнтах. Сярод краінаў, дзе дазволеныя трансгендарныя пераходы, ёсьць і Беларусь.
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі?
Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» — эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Чаму Лукашэнка з такім энтузіязмам вітаў перамогу Трампа? Што сабой будзе ўяўляць формула міру ва Ўкраіне, якую прапануе Трамп? Якім можа быць месца Беларусі ў межах гэтай формулы?
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга.
12 лістапада палітзьняволеная Марыя Калесьнікава сустрэлася са сваім бацькам.
У ноч з 11 на 12 лістапада літоўскія памежнікі перахапілі 14 мэтэазондаў з цыгарэтамі, якія прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.
Увечары кітайскім горадзе Чжухай аўтамабіль заехаў у натоўп людзей каля спартовага цэнтру. У выніку здарэньня загінулі 35 чалавек, яшчэ 43 атрымалі раненьні.
Датэрміновыя выбары ў нямецкі Бундэстаг пройдуць 23 лютага 2025 году, паведаміла цэнтральная студыя тэлерадыёкампаніі ARD у Бэрліне.
Старшыня Рэспубліканскай рады грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў 12 лістапада заявіў, што вырашыў спыніць удзел у выбарчай кампаніі, паведамляе БЕЛТА. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Праблемы зь перадачамі ў новым будынку менскага СІЗА № 1 так і ня вырашаныя.
У ноч на 12 лістапада два расейскія бесьпілётнікі пакінулі паветраную прастору Ўкраіны ў напрамку Беларусі, паведаміла камандаваньне Паветраных сіл УСУ.
Аляксандар Лукашэнка пачаў сваю прамову на Канфэрэнцыі ААН аб зьменах клімату з ацэнкі сытуацыі і вынікаў намаганьняў чалавецтва мінімізаваць наступствы кліматычных зьменаў.
Зварот падпісалі амбасады Аўстрыі, Баўгарыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, ЗША, Чэхіі і Швэцыі.
Колькасьць выдадзеных кніг і брашур у Беларусі апусьцілася на ўзровень 2001 году, а газэт стала амаль удвая меней.
Кліматычны саміт праходзіць у Баку (Азэрбайджан).
Літва была падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
Аналітычная справаздача аб утварэньні тэрытарыяльных выбарчых камісій падрыхтаваная кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
У Беларусі Літва працягвае купляць адзеньне, мэблю, садавіну, гародніну і арэхі.
Наперадзе сустрэча нацыянальных зборных у Лізе нацый.
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які арганізоўваў перапраўленьне за мяжу ўхілістаў ад мабілізацыі. Перад гэтым ён расказаў БТ, як працуе.
З 12 па 20 лістапада суды разгледзяць дзевяць пазоваў дзяржаўных органаў аб ліквідацыі або прыпыненьні дзейнасьці спартовых арганізацый, у тым ліку шасьці фэдэрацый.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер намінаваць сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
З-пад завалаў жылога пяціпавярховага дома ў Крывым Рогу, у які 11 лістапада ўдарыла расейская балістычная ракета, дасталі целы жанчыны і яе траіх дзяцей, паведамляюць мясцовыя ўлады.
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
Згодна з прагнозамі агенцтва Decision Desk HQ, Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
У сваю чаргу, Лукашэнка выказаў захапленьне Баку.
У Беларусі ўжо некалькі дзён праходзіць збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Пачыталі, што пішуць пра гэта дзяржаўныя СМІ.
БРЦ сумесна з «Альянсам расьсьледнікаў» і «Кібэрпартызанамі» заявілі, што раскрылі асобы агентаў беларускіх спэцслужбаў, якія працуюць пад прыкрыцьцём.
Падзеі 12 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Нідэрлянды з 9 сьнежня ўводзяць узмоцнены памежны кантроль для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.
Віцебскую сярэднюю школу № 10 часова зачыняюць неўзабаве пасьля вяртаньня дзяцей з канікулаў. Гэта другі падобны выпадак за месяц.
Швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг правяла ў цэнтры Тбілісі пратэст супраць распачатай у Баку 29-й Канфэрэнцыі ААН па клімаце (COP29).
Дзьве ІТ-спэцыялісткі запусьцілі праект для «тых, хто імігруе не на ўсё жыцьцё, а на нейкі час» і хоча разабрацца, як легалізавацца і ўладкавацца ў новай краіне.
Дасьледчы цэнтар BEROC прадставіў чарговую штоквартальную справаздачу. Паводле супрацоўніка цэнтру Анатоля Харытончыка, базавым сцэнаром для беларускай эканомікі ў 2025 годзе зьяўляецца павольнае астываньне, то бок зьніжэньне тэмпаў росту ВУП і невялікі рост інфляцыі.
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фальгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.
Журналіст сьветлагорскага выданьня «Ранак» Андрэй Ліпскі, які вымушана ўцёк зь Беларусі праз пагрозу палітычнага перасьледу, атрымаў рашэньне ад польскіх памежнікаў, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь.
Поўнач Ізраілю 11 лістапада зазнала магутны ракетны напад з боку Лібану. Больш за 90 ракет выпусьцілі па найбуйнейшым паўночнаізраільскім горадзе Хайфа і ягоных прыгарадах, паведамляе ЦАХАЛ.
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фольгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.
Кіраўнік абласной адміністрацыі Данецкай вобласьці Ўкраіны Вадзім Філашкін заявіў пра пашкоджаньне дамбы Курахаўскага вадасховішча на рацэ Воўча і абвінаваціў у гэтым расейскіх вайскоўцаў.
У Расеі завочна арыштавалі судзьдзю Міжнароднага крымінальнага суду Хайкеля Бэн Махфуда, які выдаў ордэры на арышт экс-міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу Ўзброеных сіл Валера Герасімава.
Загрузіць яшчэ