Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы выйграюць выбары і ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША


Будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне. Архіўнае фота
Будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне. Архіўнае фота

Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.

Згодна з прагнозамі амэрыканскіх СМІ ад 13 лістапада, рэспубліканцы будуць мець большасьць у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Пасьля больш як тыднёвага падліку галасоў CNN і NBC спрагназавалі, што партыя абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа набрала неабходныя 218 месцаў і захавае сваю большасьць у ніжняй палаце, якая складаецца з 435 месцаў.

Ужо атрымаўшы большасьць у Сэнаце, Рэспубліканская партыя завяршае акумуляваньне ўладных паўнамоцтваў.

Кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу палегчыць шлях Дональду Трампу для вылучэньня на пасады ў адміністрацыі, якія патрабуюць зацьвярджэньня Сэнатам, а таксама можа дазволіць яму прасунуць сваю праграму, уключаючы дэпартацыю імігрантаў, зьніжэньне падаткаў, тарыфаў і патэнцыйнае скарачэньне вайсковай падтрымкі Ўкраіны.

Новы склад Кангрэсу пачне сваю працу 3 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG