Гісторыя чалавецтва мае, як торт, некалькі слаёў. Ёсьць Вялікая Гісторыя, тая, якую вучаць у школах і ўнівэрсытэтах, якую дасьледуюць акадэмікі, на аснове якой пякуцца хрусткія манаграфіі; на яе паверхні ружавеюць ад сораму кветачкі разнастайных легендаў, блішчаць глязураваныя заканамернасьці і тырчаць арэшкі знакамітых імёнаў. Ёсьць гісторыя прыватная: мэмуары, успаміны, дакумэнты, старыя фотаздымкі, што ўвабралі ў сябе ўсю жоўць і ўвесь смутак нечай асобнай памяці.
Дысьлексія – прыгожае слова: абцякальнае, вільготнае, бліскучае… Як сьвежае мяса русалкі. Калі б мне было няўцям, што яно значыць, я напісаў бы гістарычны раман і назваў бы так адну з гераіняў. “Дысьлексія Гелікарнаская сядзела ў засені курчастых дрэваў і ела авечы сыр. Пад яе празрыстай тунікай выразна, як дзьве сьпелыя аліўкі…” і г.д.
Мне пашанцавала: у маім жыцьці здарылася ня так шмат падзеяў, якія хацелася б забыць, выкрасьліць з памяці. Не давялося -- прынамсі, пакуль што -- перажыць вайну, турму або канцлягер, катаваньні, страты, катастрофы… Але, вядома, такія-сякія ўспаміны няблага было б прыбраць.
Штораніцы, заводзячы дачку ў садок, я праходжу міма незвычайнага гіганцкага пляката. “Ёсьць і нешта добрае ў тым, каб мець толькі адну нагу,” – жартуе выяўлены на ім абаронца паралімпійскай зборнай Нямеччыны па гакеі Матыяс Кох. – “Так, прынамсі, ламаеш менш костак”.
“Забяры ў бабулі пашпарт!” – агітуе маладосьць перад выбарамі. Заклік несправядлівы, але, прынамсі, лягічны і абгрунтаваны. Вось жа, у многіх краінах людзі, якія дажылі да пэўнага ўзросту, ня могуць больш мець правы кіроўцы. Калі ім нельга кіраваць машынай, чаму ім можна галасаваць?.. Пэнсіянэр, вэтэран, стары – почасту гэтыя словы становяцца сынонімамі рэакцыянэра і рэтраграда, асабліва ў ня дужа дэмакратычных краінах.
Калі нядаўнія цяжарныя, а сёньня гордыя і бледныя мамачкі зьбіраюцца разам, іхныя размовы часта нагадваюць успаміны дэмабілізаваных. “Ты ў якім раддоме нараджала?” гучыць як “У якім палку служыла?”; яны абмяркоўваюць перанесеныя турботы, строгасьць камандзіраў, беднасьць рацыёну, начныя пад’ёмы па трывозе, яны са смакам пералічваюць тое, ад чаго ім давялося адмовіцца пасьля прызыву, і перавагі жыцьця на “гражданцы”.
Людзі яшчэ не прыдумалі, як прыручыць час, але перамагаць вялікія адлегласьці яны ўжо даўно навучыліся. Шлях, на які калісьці затрачваўся месяц, цяпер можна адолець менш чым за суткі; дарога цягніком ад Гамбургу да Бэрліну ўжо ў трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя займала прыкладна дзьве гадзіны. Але і ў наш час здараюцца сытуацыі, калі адлегласьць здаецца непераможнай.
Чым даўжэй жывеш, тым менш маеш сяброў і тым больш цікавыя людзі цябе атачаюць. Колькасьць пераходзіць у якасьць; непатрэбныя клеткі адміраюць, нейкі сонечны вітамін даверу ўжо не засвойваецца арганізмам. Моладзь выклікае раздражненьне і злосьць, аднагодкі часьцей за ўсё – проста позех. Застаюцца дзеці, зь якімі ніколі ня сумна, і тыя, хто старэйшы за цябе – толькі іх і можна яшчэ слухаць, седзячы ва ўтульным паўзмроку і пагладжваючы свой адрослы панцыр, на якім не бывае ні ранаў, ні эрагенных зон. Бо толькі старэйшыя за цябе ведаюць нешта такое, што сапраўды варта ведаць.
Рознымі эпітэтамі ўзнагароджваюць літаратуру і літаратараў, і самы дзіўны зь іх – помесь зацёртага штампа і блішчастага знака якасьці: слова “незакамплексаваны”.
Мая бабуля трыццаць пяць гадоў адпрацавала на адным зь менскіх заводаў, на самай шкоднай вытворчасьці, у ліцейцы. Калі бабулю праваджалі на пэнсію, завод падарыў ёй вялікі мэханічны насьценны гадзіньнік, з глухім урачыстым боем і зь меднай пласьцінай, на якой была выгравіравана назва цэху. Бабуля паважала гэты гадзіньнік, рэгулярна заводзіла яго адмысловым ключом, сачыла за тым, каб ён не спыняўся. Часам я, вяртаючыся ўначы з Уручча ці Зялёнага Лугу пехатою ў свой мікрараён, заходзіў да бабулі, яна сьцяліла мне на ложку пад гэтым самым гадзіньнікам.
Прынята лічыць, што апноэ – гэта стан чалавечага арганізму, які характарызуецца кароткачасовым (ад 10-20 сэкундаў да некалькіх хвілінаў) спыненьнем дыханьня. Звычайна апноэ находзіць на нас, калі мы сьпім. Апноэ здараецца нават у здаровых людзей, а ў хворых можа доўжыцца да 3 хвілінаў, адбывацца па дзесяць разоў за гадзіну і наогул займаць да 60 адсоткаў часу сну.
Часам я даволі выразна ўяўляю сабе, як са мной здараецца няшчасьце і я паміраю – не ў мэтафарычным сэнсе, а так, як гэта робяць нармальныя людзі зь менскай прапіскай, паводле Энгельса – “раскладаючыся і нічога не пакінуўшы пасьля сябе, апрача хімічных складнікаў, якія ўтвараюць субстанцыю цела”.
Анатомія кнігі, якая будзе пісацца на вашых вачах увесь год. ММЭ(Б) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак.
Пакрысе становіцца зразумела, што абвешчаная ва ўсім сьвеце вайна супраць курэньня ня ёсьць насамрэч вайной за здароўе чалавецтва. Усё значна складаней: гэтае змаганьне – частка вялікай вайны дзьвюх культураў. Вайны нябачнай, але бязьлітаснай. Наколькі ж умоўная гэта фігура – уяўны “здаровы чалавек”... Наколькі нежывая, наколькі кардонная... І наколькі нахабна яна спрабуе дамінаваць над бедным жывым курцом. Надыйшоў час сказаць колькі словаў у абарону гнанай адусюль заганы.