“Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча” (ММЭ(Б) – літаратурна-мэдычная энцыкляпэдыя, створаная доктарам паталягічнай антропадэманалёгіі А. Бахарэвічам-Калігары, антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак.
Адрозьненьне ММЭ(Б) ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдыцынская дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе. Асаблівую ўвагу ўкладальнік і аўтар энцыкляпэдыі зьвяртае на псыхасацыяльны аспэкт фэномэна хваробы.
Артыкулы ММЭ(Б) друкаваліся на сайце беларускай службы радыё “Свабода” на працягу 2010 году (кожную пятніцу). Доктар А.Бахарэвіч-Калігары – вядомы беларускі альхімік, аўтар такіх навуковых працаў у галіне паталёгіі і нетрадыцыйнай мэдыцыны, як “Ніякай літасьці Валянціне Г.” (2006), “Праклятыя госьці сталіцы” (2008), “Сарока на шыбеніцы” (2009), даведніка па кардыялёгіі “Халоднае сэрца” (2009, у суаўтарстве зь В. Гаўфам).
Вялікая мэдычная энцыкляпэдыя
Першы артыкул: Курэньне. Абарона адной заганы