22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі. Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не было як падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Поедем поедим» з боку Курапацкага лесу.
10 чэрвеня працягваецца пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў.
Каля брамы забаўляльнага комплексу побач з Курапатамі зноў зьбіраліся праціўнікі адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим». Гэта ўжо пяты дзень «курапацкай вахты» — пратэстоўцы не змаглі прадухіліць адкрыцьцё рэстарацыі, але перашкаджаюць ёй працаваць.
Улетку 1978 году студэнты факультэту журналістыкі БДУ Ігар Гермянчук (ён часам трапляе ў кадар) і Сяргей Дубавец зрабілі фатасэсію на Мірскім замку, які ў тыя часы меў зусім іншы вобраз эпічнай руіны, што наўпрост дыхала пракаветнасьцю нашай мінуўшчыны.
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
На тэрыторыі Курапацкага мэмарыялу сёньня прайшла талака. Людзі, якія прыйшлі сюды, прыбіралі тэрыторыю, саджалі кветкі, прывезеныя фэрмэрам Уладзімерам Матусевічам. Актывістка БХД Валерыя Чарнаморцава правяла экскурсію па мэмарыяле.
1 чэрвеня пад Менскам прайшла акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад мэмарыялу.
Cёньня, 31 траўня 2018, Сьвятлане Алексіевіч спаўняецца 70 гадоў. З нагоды юбілею беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі прапануем вам паглядзець фотагалерэю, у якую мы выбралі некалькі дзясяткаў здымкаў зь яе жыцьця.
Паміж плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай рыхтуецца пляцоўка пад новы будынак Мэтрапалітэну. Калі рабочыя ўзяліся бурыць стары фундамэнт, яны натрапілі на габрэйскія надмагільныя пліты.
У дзіцячым парку імя Горкага ў Менску адзначылі стагодзьдзе памежнай службы. Перад прысутнымі выступілі курсанты Вайсковай акадэміі, кінолягі і іншыя.
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў скончыўся ў Кіеве 26 траўня перамогай гішпанскага клюбу «Рэал» (Мадрыд) над ангельскім клюбам «Лівэрпуль» зь лікам 3:1. Мадрыдзкі «Рэал» трэці раз запар стаў пераможцам у гэтым турніры. Паглядзіце на самыя драматычныя моманты матчу.
Участак моста цераз Прыпяць каля Жыткавічаў падарвалі 25 траўня. Замэст бэтоннага пралёту, які даў расколіну, ўзьвядуць мэталічны.
У межах форуму «Менскі дыялёг» кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выступbo з дакладам у панэлі «Як зрабіць Усходнюю Эўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі».
У сталіцы пачаўся міжнародны форум «Менскі дыялёг». У ім бяруць удзел блізу паўтысячы экспэртаў і афіцыйных асобаў больш чым з 40 краін сьвету.
У Менску прайшоў піянэрскі фэст «Паглядзі на нас па-новаму», прысьвечаны 96-й гадавіне піянэрскай арганізацыі. Некалькі соцень піянэраў прыехалі з усёй Беларусі, яны пазмагаліся ў конкурсе агітбрыгад, а таксама у конкурсе на веданьне нацыянальных сымбаляў.
Удзельнікі прайшлі па цэнтры Кіеву. Паводле арганізатараў, цяперашняя акцыя стала юбілейнай - марш у вышыванках у Кіеве правялі ўжо ў дваццаты раз.
Брытанскі прынц Гары і амэрыканская акторка Мэган Маркл пажаніліся ў капліцы Сьвятога Георгія пры Віндзарскім замку. Сярод гасьцей – тэлевядучая Опра Ўінфры, Элтан Джон, Дэйвід і Вікторыя Бэкхэм, Джордж Клуні, тэнісістка Серэна Уільямс і іншыя знакамітасьці.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Мусульмане сьвету пачалі адзначаць Рамазан. Цягам месяца вернікі трымаюць пост ад узыходу да заходу сонца, утрымліваюцца ад ежы і напояў, інетымнай блізкасьці. Пасьля заходу сонца пад час Рамазану мусульмане зьбіраюцца грамадою на вячэру. Фотарэпартаж Свабоды пар першы вечар Рамазану.
Кніга Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“. Дзёньнік» ужо адкрыла многім цэлы сусьвет, у якім жывуць каза Цёця, кот Рома, цётка Дуня, а літара «е» — ня проста літара тамтэйшага альфабэту, а значна больш. Ад сёньня міжгаляктычнае падарожжа ў Космас перамясьцілася і на Камэрную сцэну Купалаўскага тэатру.
Законапрект распацаваны беларускімі хрысьціянскімі дэмакратамі і дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганнай Канапацкай.
Сёньня па вуліцах гораду праехалі тысячы ўдзельнікаў Міжнароднага роварнага карнавалу VIVA.
На тэрыторыі мэмарыяльнага музэю-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне адкрылі першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку.
Беларусь адзначае 9 траўня Дзень Перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Напярэдадні афіцыйных урачыстасьцей па цэнтры гораду прайшла расейская акцыя «Несьмяротны полк», на якую сабраліся да тысячы чалавек.
Дваццаць чатыры тысячы ружаў у кветкавых кампазыцыях можна ўбачыць у сярэднявечным замку Сэнт-Міклаш, што ўпрыгожвае Закарпацкі пасёлак Чынадыева. Там праходзіць Міжнародны фэстываль кветак, на які прыехалі каманды флярыстаў з Эстоніі, Малдовы і Польшчы.
3 траўня ў Менску адкрылася XXII Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМI ў Беларусі»
Удзельніцы галадоўкі руху «Маці 328», які дамагаецца зьмякчэньня «наркатычнага» артыкула Крымінальнага кодэксу, 2 траўня сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Падтрымаць перамоўніц сабраліся сваякі ды знаёмыя, якія каля трох гадзін чакалі вынікаў сустрэчы пад дзьвярыма прымальні Адміністрацыі прэзыдэнта.
Афіцыйныя прафсаюзы правялі свой мітынг, прысьвечаны 1 мая. У Парку Перамогі сабралося некалькі тысяч чалавек на чале зь Міхаілам Ардой, Ігарам Юркевічам і іншымі чыноўнікамі.
Незвычайны футбол з закрытымі вачыма прайшоў у Менску. Фотарэпартаж
Дні Стэфана Баторыя праводзяцца ў Горадні трэці раз. Удзельнікі клюбаў прыбылі 28 красавіка і разьмясьціліся пад Горадняй у Караліна, у “фальварку Тызэнгаўза”. Сьвята працягнецца да 4 траўня, гусары наведаюць замкі ў Міры, Лідзе, Наваградку.
29 красавіка ў берасьцейскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў мясцовыя жыхары выйшлі на санкцыянаваны мітынг супраць пабудовы акумулятарнага заводу «АйПаўэр» — людзі лічаць, што ён будзе шкодны для здароўя людзей і навакольнага асяродзьдзя.
Байкеры зь Беларусі, Расеі і шэрагу эўрапейскіх краінаў 29 красавіка адкрылі ў Менску мотасэзон на фэсьце H.O.G. Spring Challenge 2018.
Кансэрватыўна-хрысьцянская партыя БНФ правяла 26 красавіка мітынг у Кіеўскім сквэры ў Менску. Сабралося некалькі дзясяткаў чалавек.
У 32-ю гадавіну чарнобыльскай катастрофы ў Менску адбыўся «Чарнобыльскі шлях» — штогадовая акцыя ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС і яе наступстваў.
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
Падчас шэсьця пратэставага руху супраць прэм’ерства экс-прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна ў Ерэване быў затрыманы лідэр руху, дэпутат Нацыянальнага сходу Армэніі Нікол Пашыньян, а таксама апазыцыйныя дэпутаты Сасун Мікаэлян і Арарат Мірзаян і сама меней 192 удзельнікаў акцыі.
20 красавіка ў «Менск-Арэне» распачаўся двухдзённы ІТ-форум Hi-Tech Nation, на якім «сусьветныя зоркі бізнэсу, эканомікі, тэхналёгіяў» разважаюць пра тое, як высокія тэхналёгіі зьменяць наша жыцьцё ў бліжэйшай пэрспэктыве і як Беларусі зь ейным Паркам высокіх тэхналёгій, прынятым нядаўна ІТ-дэкрэтам і нерэфармаванай эканомікай стаць сапраўднай ІТ-краінай.
А 17:56 11 красавіка 2011 году на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух. 15 чалавек загінулі, 203 былі параненыя. Двух абвінавачаных у тэракце пазьней засудзілі і расстралялі.
Сёлета УМНС Гомельскай вобласьці фіксуе падтапленьні ў сямі раёнах. За апошнія пяць гадоў гэта найбольшы ўзровень падтапленьня, але да вады на падворках і затопленых вуліц палешукі прызвычаіліся.
Загрузіць яшчэ