Абломкі былі знойдзены ў акрузе Тулча, недалёка ад Дуная. Адзін — паміж населенымі пунктамі Чэаталкіай і Тудор Уладзімірэску, другі — на поўдзень ад Кілія-Веку На іншым беразе Дуная знаходзіцца ўкраінскі горад Ізмаіл, атакаваны Расеяй у ноч на 17 студзеня.
Бесьпілётнікі, знойдзеныя на румынскай тэрыторыі, упалі за межамі населеных пунктаў. Аб разбурэньнях не паведамлялася.
За час поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны абломкі бесьпілётнікаў знаходзілі на тэрыторыі суседніх краін некалькі дзясяткаў разоў, падлічыла журналісты. Часцей за ўсё абломкі знаходзілі ў Румыніі. Апошні раз аб такім інцыдэнце ўлады краіны паведамлялі ў канцы верасня 2024 года.
Форум