Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня: праваслаўны Вялікдзень, «ікона» Пуціна і калясьніца Бхайравы

1
Прадавачка паказвае партрэт (у стылі іконы) расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў сувэнірнай краме ў міжнародным аэрапорце Храбрава каля Калінінграду. Калінінград — адзін з расейскіх гарадоў, дзе летам пройдзе чэмпіянат сьвету па футболе. (Reuters/Sergei Karpukhin)

2
Забег на 1500 мэтраў сярод жанчын на Гульнях Садружнасьці, якія праходзяць у Аўстраліі, 10 красавіка. (Reuters/Jeremy Lee)

3
Аўганскія мадэлькі дэманструюць адзеньне на першым у краіне шоў моды ў Мазары-Шарыфе 10 красавіка. (AFP/Farshad Usyan)

4
Работнік адпачывае на старых шынах каля аўтамайстэрні ў Калькуце, Індыя.

5
Сырыец на месцы выбуху ў кантраляваным паўстанцамі горадзе Ідліб 9 красавіка. (AFP/Sameer al-Doumy)

6
Украінцы абліваюць аднно аднаго вадой на вуліцах Львова падчас сьвяткаваньняў Вялікадня 9 красавіка. (epa-EFE/Markian Lyseiko)

7
Аўганскі фэрмэр зьбірае ўраджай на полі опіюмнага маку ў правінцыі Кандагар. (AFP/Javed Tanveer)

8
Жанчыны запальваюць сьвечкі падчас Велікоднай службы ў праваслаўнай царкве ў Баку, сталіцы Азэрбайджану, 8 красавіка. (AFP/Tofik Babayev)

9
Вугорскія жанчыны ў традыцыйных строях запаўняюць бюлетэні на выбарчым участку ў горадзе Вэрэшэдзьхаз 8 красавіка. (Reuters/Bernadett Szabo)

10
Нэпальскія індуісты цягнуць калясьніцу бога Бхайравы — аднаго з ўвасабленьняў Шывы — падчас сьвяткаваньняў у горадзе Бхактапур у Нэпале. (AP/Niranjan Shrestha)