Дваццаць чатыры тысячы ружаў у кветкавых кампазыцыях можна ўбачыць у сярэднявечным замку Сэнт-Міклаш, што ўпрыгожвае Закарпацкі пасёлак Чынадыева. Там праходзіць Міжнародны фэстываль кветак, на які прыехалі каманды флярыстаў з Эстоніі, Малдовы і Польшчы. Украіну прадстаўляюць «кветкавых спраў майстры» з Кіева, Харкава, Дняпра, Адэсы, Львова і іншых гарадоў.
Фэстываль кветак у Чынадыеўскім замку Сэнт-Міклаш праводзяць ужо ў трэці раз.