У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
Ліквідатары, БРСМ, міліцыя і «Белая Русь» усклалі кветкі да помніку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску. Фатафакт
- БелаПАН
1
На цырымоніі прысутнічала нямала прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, а таксама БРСМ, праўладнага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», кампаніі «Белтэлекам»
2
Кветкі ўсклалі ліквідатары аварыі
3
Прысутнічалі таксама прадстаўнікі цэркваў
4
І прадстаўнікі менскай міліцыі
5
Кветкі ўсклалі прадстаўнікі амбасады Ўкраіны — аварыя адбылася на тэрыторыі Ўкраінскай ССР, закранула вялікія тэрыторыі краіны
Кветкі ўсклалі прадстаўнікі амбасады Ўкраіны — аварыя адбылася на тэрыторыі Ўкраінскай ССР, закранула вялікія тэрыторыі краіны
6
Увечары на тым жа месцы пройдзе акцыя апазыцыі: Чарнобыльскі шлях пачнецца а 18-й ля кінатэатру Кастрычнік, пойдзе маршам да чарнобыльскай капліцы, дзе да 20:30 заплянаваны мітынг