Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка памілаваў яшчэ 23 палітвязьняў


Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак.

Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 23 чалавекі, асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасьці».

Як паведамляюць афіцыйныя мэдыі, сярод іх тры жанчыны і дваццаць мужчын: 14 маюць хранічныя захворваньні, у 12 ёсьць дзеці. Усе яны напісалі прашэньні аб памілаваньні, прызналі віну і раскаяліся, адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Гэтае восьмае памілаваньне ў Беларусі за паўгода.

У мінулым годзе годзе былі вызваленыя 207 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі. Паводле зьвестак цэнтра «Вясна», на 18 студзеня ў Беларусі ў зьняволеньні застаюцца 1244 чалавекі, пазбаўленыя свабоды па палітычных матывах. Сьпіс палітвязьняў напярэдадні так званых прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі праз тыдзень, 26 студзеня, працягвае папаўняцца.

Агулам зь лета 2020 года праваабаронцы прызналі палітвязьнямі амаль 3600 чалавек, у тым ліку 656 жанчын. Многія зь іх ужо выйшлі на волю, поўнасьцю адбыўшы пакараньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG